Столинский районный исполнительный комитет

Столинский районный исполнительный комитет
burger
Главная // VI Всебелорусское народное собрание

Грамадская прыёмная: Спытаць – не значыць паскардзіцца

06/01/2021 14:37

У грамадскай прыёмнай па зборы прапаноў па актуальных пытаннях развіцця краіны і рэгіёнаў дзяжурыла Святлана Піва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру».
Тэлефанаванне з Вялікіх Арлоў. Тамара Скрабец выказала прапанову аб унясенні змяненняў у Закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асаб». Тамара Рыгораўна лічыць, што варта даць больш паўнамоцтваў мясцовым органам улады, каб усе праблемныя пытанні вырашаліся на месцы і ў чалавека не было падстаў звяртацца ў вышэйшыя інстанцыі.
Зварот жыхаркі г. Століна Галіны Ляшко тычыўся атрымання льготных крэдытаў для маладых сем’яў і маладых спецыялістаў. Гутарка ішла пра Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2000 г. № 631 «Аб дадатковых мерах па павышэнні заработнай платы і прадастаўленні льготных крэдытаў асобным катэгорыям грамадзян», а таксама пра іншыя віды крэдытавання.

Працуе грамадская прыёмная ў кабінеце № 25 – служба «адно акно» раённага выканаўчага камітэта – двойчы на тыдзень: па серадах і пятніцах з 17.00 да 18.00 гадзін, тэлефон 2 04 38. У працоўны дзень па гэтым нумары пытанні можна задаць з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 гадзін.

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки