Столинский районный исполнительный комитет

Столинский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

14 лютага - трагедыя вёскі Варані

13/02/2024 10:50


 14 лютага – сумная дата ў гісторыі вёскі Варані. Памяць пра яе ўвекавечана на плітах мемарыяльнага комплексу «Хатынь». Варані – гэта сястра Хатыні, з падобным жахлівым лёсам.
Трагедыя адбылася ў 1943 годзе. Чорная дата ў гісторыі раёна, якая перакрэсліла ўсё: жыцці, лёсы, планы і мары заўтрашняга дня… і назаўжды забрала нашых суайчыннікаў. Фашысцкія карнікі спалілі вёску з часткай яе жыхароў. Праўда, большасці жыхароў удалося выратавацца дзякуючы таму, што іх папярэдзілі аб небяспецы партызанскія сувязныя. Жыхары вёскі неаднаразова дапамагалі партызанам, былі іх сувязнымі, самі станавіліся партызанамі. Вось фашысты і вырашылі так жорстка расправіцца з варанёўцамі, каб правучыць іншых.
Ужо каторы год менавіта 14 лютага мы наведваем Варані, каб у журботным маўчанні аддаць даніну памяці нашым землякам – ахвярам страшнай вайны, і нагадаць падрастаючаму пакаленню ўсе жахі таго жудаснага часу, якія не павінны паўтарыцца. Мы, беларусы, мірныя людзі, і мы не павінны дапусціць таго, каб на нашай зямлі зноў пралілася кроў.
Нашы дзяды і прадзеды цаной уласнага жыцця прынеслі нам спакой і мір, якія мы павінны берагчы і памнажаць. І ніяк інакш.
        
      Запрашаем усіх жадаючых на мітынг-рэквіем "Нельга забыць", які адбудзецца 14 лютага ў 12.00 гадзін у помніка ахвяр у в.Варані.

 

К списку новостей

Полезные ссылки