Столинский районный исполнительный комитет

Столинский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Народны майстар, скульптар і разьбар па дрэве Іван Супрунчык адзначае 83-ці дзень народзінаў

23/10/2025 11:36

 

Народны майстар, скульптар і разьбар па дрэве Іван Супрунчык адзначае 83-ці дзень народзінаў 

Ён нарадзіўся ў 1942 годзе ў вёсцы Цераблічы (цяпер Столінскі раён Брэсцкай вобласці).

Іван Піліпавіч Супрунчык, народны майстар, знакаміты тым, што высякае з дрэва, карыстаючыся толькі сякерай, самабытную драўляную скульптуру і малюе вялікія серыі графічных твораў.

Майстар стварыў цэлую галерэю палешукоў, якая дае прадстаўленне аб іх быце і працы, укладзе жыцця і святах.

Ён з’яўляецца этнографам, збіральнікам песен, казак і паданняў свайго рэгіёну. Дзякуючы намаганням Івана Піліпавіча, пры Цэнтры драўлянай скульптуры створаны этнаграфічны музей.

Яго творы захоўваюцца і экспануюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, Столінскім краязнаўчым музеі.

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки