Паважаныя работнікі і ветэраны органаў пракуратуры!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Пракуратура Беларусі — ключавы інстытут абароны інтарэсаў грамадства і дзяржавы. Гэты дзень — прызнанне заслуг тых, хто аддаў сябе служэнню Закону, дэманструючы справядлівасць, прынцыповасць і прафесіяналізм.
Выказваем удзячнасць за вашу адданасць справе і ўклад у развіццё прававых механізмаў нашай краіны.
Асаблівыя словы падзякі — ветэранам органаў пракуратуры, чыя вернасць абавязку і багаты прафесійны вопыт служаць прыкладам.
Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў у забеспячэнні законнасці і справядлівасці на карысць роднай Беларусі!