СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // 2024- ГОД ЯКАСЦІ

СА ЗНАКАМ ЯКАСЦІ!

03/06/2024 11:03

 

 

Вось і праляцеў чарговы навучальны год. Час падводзіць некаторыя вынікі ў сферы адукацыі.

28 мая ў Столінскім доме культуры прайшла сустрэча-ўшанаванне пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Усяго ў другім (раённым) этапе ўдзельнічалі 434 навучэнцы з 37 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку 21 – з аграрна-эканамічнага каледжа, з іх 16 навучэнцаў прайшлі ў трэці (абласны) этап. На заключным этапе вызначыўся навучэнец 9 класа СШ № 2 г. Століна імя С. П. Каплуна Аляксандр Наскевіч па вучэбным прадмеце "Беларуская мова і літаратура".


Усяго навучэнцамі ўстаноў адукацыі раёна заваявана 105 дыпломаў на раённым узроўні, з іх 34 дыпломы першай ступені. На трэцім этапе заваявана чатыры дыпломы, з іх два - па беларускай мове і літаратуры, адзін - па фізіцы, адзін - па фізічнай культуры і здароўю.

Павіншаваў юнакоў і дзяўчат з паспяховым заканчэннем школы і завяршэннем навучальнага года старшыня райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі, які адзначыў, што ў кожнага з гэтых хлопцаў свая моцная рыса, свой талент, свае здольнасці. Але ўсіх іх аб'ядноўвае адно: на вяршыню поспеху яны падняліся дзякуючы ведам, працавітасці, мэтанакіраванасці і сваім мудрым настаўнікам - педагогам. І мы верым, што за адным дасягненнем абавязкова рушыць услед іншае, таму што кожнае дасягненне адкрывае ім новыя магчымасці.


Вось ужо шмат гадоў навучэнцы, пераможцы рэспубліканскай алімпіяды, па рашэнні раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджваюцца грашовай прэміяй, дыпломам першай ступені аддзела па адукацыі, а бацькі падзячным лістом раённага выканаўчага камітэта. Дадзеная прэмія - гэта своеасаблівы Знак якасці!


На сцэну для ўзнагароджання запрашаліся навучэнцы, пераможцы раённага этапа алімпіяды, разам з бацькамі: Пашкевіч Яўген (8 клас, СШ № 2 г. Століна імя С. П. Каплуна, матэматыка); Калаур Кірыл (9 клас, Стружская СШ, матэматыка); Андрэйкавец Яна (10 клас, Столінская дзяржаўная гімназія, матэматыка); Гардзіеўскі Давід (9 кл., СШ № 3 г. Століна, працоўнае навучанне, геаграфія); Леанавец Анастасія (8 кл., СШ № 2 р. п. Рэчыца, працоўнае навучанне); Кудласевіч Кацярына (10 кл., Кароціцкая СШ, працоўнае навучанне); Якімчук Меланія (10 кл., СШ № 2 р. п. Рэчыца, грамадазнаўства); Свірская Вераніка (11 кл., Глінкаўская СШ, грамадазнаўства); Вішнеўскі Антон (9 кл., Столінская дзяржаўная гімназія, фізіка); Страха Сяргей (10 кл., Столінская дзяржаўная гімназія, фізіка і інфарматыка); Кулага Ганна (9 кл., СШ № 1 г. Давыд-Гарадка, біялогія); Овад Павел (9 кл., СШ № 2 г. Давыд-Гарадка, біялогія); Бесан Кацярына (11 кл., СШ №1 г. Давыд-Гарадка, біялогія); Крывалевіч Дзмітрый (11 кл., Альманская СШ, біялогія); Мацвяйчук Максім (9 кл., СШ № 3 г. Століна, геаграфія); Каспяровіч Андрэй (11 кл., Платніцкая СШ, геаграфія); Свірыдчук Іван Леанідавіч (11 кл., СШ № 2 г. Давыд-Гарадка, геаграфія); Некрашэвіч Дыяна (9 кл., Платніцкая СШ, руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура); Колб Карына (11 кл., СШ № 3 р. п. Рэчыца, руская мова і літаратура); Лемеза Анастасія (9 кл., Хорская СШ, беларуская мова і літаратура); Наскевіч Аляксандр (9 кл., СШ № 2 г. Століна імя С. П. Каплуна, беларуская мова і літаратура); Буян Максім (10 кл., СШ №3 г. Століна, беларуская мова і літаратура); Масалыка Крысціна (10 кл., СШ № 1 аг. Альшаны, беларуская мова і літаратура); Пашкевіч Дзіяна (11 кл., СШ № 2 аг. Альшаны, беларуская мова і літаратура); Свірыдчук Мікалай (11 кл., СШ № 1 г. Давыд-Гарадка, фізічная культура і здароўе); Кіркевіч Мілана (9 кл., СШ № 2 г. Століна імя С. П. Каплуна, фізічная культура і здароўе); Філановіч Вадзім (11 кл., Рубельская СШ, французская мова); Ляшкевіч Марыя (11 кл., СШ №3 г. Століна, нямецкая мова); Новік Кацярына (10 кл., Столінская дзяржаўная гімназія, англійская мова); Вераніч Ганна (10 кл., Столінская дзяржаўная гімназія, англійская мова); Кісель Раман (11 кл., Столінская дзяржаўная гімназія, англійская мова); Вялесніцкая Сафія (10 кл., Столінская дзяржаўная гімназія, фізічная культура і здароўе).


З словам у адказ ад хлопцаў выступіла навучэнка 9 класа Платніцкай сярэдняй школы Некрашэвіч Дыяна, якая адзначыла, што поспехі хлопцаў – гэта не толькі іх асабістае дасягненне. Гэта вынік працы педагогаў, цэлых калектываў і тых умоў, якія створаны для гэтага ў раёне, у вобласці, у краіне.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі