СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // АДНО АКНО // Правы і абавязкі зацікаўленых асоб пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур

Правы і абавязкі зацікаўленых асоб пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур

    Вытрымка з Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008г. № 433-З "Аб асновах адміністрацыйных працэдур".
     Артыкул 10. Правы зацікаўленых асоб
     Зацікаўленыя асобы маюць права:
    звяртацца з заявамі ва ўпаўнаважаныя органы;
    бясплатна атрымліваць ад упаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур;
    атрымліваць ад упаўнаважаных органаў растлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
    прымаць удзел у ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;
    знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяў, у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай або іншай тайне, якая ахоўваецца законам;
    атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпіскі з іх);
    адклікаць сваю заяву ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
    абскарджваць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
    адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
    ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.
     
    Артыкул 11. Абавязкі зацікаўленых асоб
     
    Зацікаўленыя асобы абавязаны:
    ветліва адносіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных або абразлівых слоў або выразаў у адносінах да такіх работнікаў;
    прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а таксама дакументы, указаныя ў абзацах другім–сёмым часткі першай пункта 2 артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку запатрабавання такіх дакументаў;
    уносіць плату, якая ўзымаеецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
    своечасова інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змяненні месца жыхарства (месца знаходжання), месца знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
    выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.
     
    Артыкул 111. Правы і абавязкі трэціх асоб.
     
    1. Трэція асобы маюць права:
    атрымліваць ад упаўнаважаных органаў растлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
    знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з адміністрацыйнымі працэдурамі, у ажыццяўленні якіх яны ўдзельнічаюць (удзельнічалі), у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай або іншай;
    адклікаць сваю згоду (у тым ліку выяўленую шляхам прастаўлення подпісу на заяве зацікаўленай асобы) на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
    абскарджваць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
    адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
    ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.
     
    2. Трэція асобы абавязаны:
     
    ветліва адносіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных або абразлівых слоў або выразаў у адносінах да такіх работнікаў;
    выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі