СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger

Адукацыя

Сістэма адукацыі Столінскага раёна ў 2022/2023 навучальным годзе прадстаўлена 81 установай: столінская дзяржаўная гімназія, 38 сярэдніх школ, 2 базавыя школы, 1 пачатковая, 34 дашкольных установы, 2 цэнтра дзіцячай творчасці, раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, Сацыяльна-педагагічны цэнтр Столінскага раёна, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Кантынгент навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна склаў на пачатак 2022/2023 навучальнага года 10368 чалавек (2021/2022 год – 10460), з іх: прыйшлі ў першы клас 956 навучэнцаў (2021/2022 навучальны год 989). Сярэдняя напаўняльнасць класаў па раёне – 15,36 вучняў, у горадзе – 21,1, у сельскай мясцовасці – 12,6.

Для забеспячэння падвозу навучэнцаў і выхаванцаў да месца навучання ва ўстановах адукацыі маецца 19 адзінак транспарту.

Навучэнцы раёна штогод прымаюць удзел у трэцім і заключным этапе рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах. Па выніках удзелу ў 2022 годзе ў трэцім абласным этапе алімпіяды навучэнцы раёна заваявалі 7 дыпломаў (2021 – 6 дыпломаў, 2020 – 6 дыпломаў, 2019 год-7,). Трое навучэнцаў прадстаўлялі вобласць у заключным этапе алімпіяды. Па выніках - дыплом трэцяй ступені Міністэрства адукацыі атрымала Патоцкая Наталля, навучэнка Хорскай сярэдняй школы, па беларускай мове і літаратуры (нав.

Па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі пасведчанні атрымалі 1010 навучэнцаў, з іх: 56 – з адзнакай.

Па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі атэстаты атрымалі 689 навучэнцаў, у парадку экстэрната - 4.

Узнагароджаны Залатым медалём 63 і сярэбраным 3 выпускніка, 97-пахвальнымі лістамі за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў.

Завяршылі прафесійную падрыхтоўку 355 навучэнцаў 11-х класаў, 97 атрымалі пасведчанне аб прысваенні адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага). У 2022/2023 навучальным годзе прафесійная падрыхтоўка арганізавана для 683 навучэнцаў па 16 спецыяльнасцях, у тым ліку, у 10-х класах 336 навучэнцаў па 12 спецыяльнасцях, у 11-х класах 347 навучэнцаў па 12 спецыяльнасцях.

Па выніках ЦТ 2022 года 4 вучні атрымалі 100 балаў: па беларускай мове Вячорка Вікторыя, выпускніца сярэдняй школы №2 г. Століна (настаўнік Наскевіч н.Д.), Рахманько Дзмітрый, выпускнік Столінскай дзяржаўнай гімназіі (настаўнік Вабішчэвіч С.В.), Бут – Гусаім Ганна, выпускніца Глінкаўскай сярэдняй школы (Ярашэвіч л. і.); па вучэбным прадмеце Матэматыка Стаднік Станіслаў, выпускнік сярэдняй школы №1 г. Давыд – Гарадка (настаўнік Калько А. М.).

У сістэме адукацыі раёна працуе 1810 педагагічных работнікаў, з іх: 1362 у сістэме агульнай сярэдняй адукацыі, 355 ва ўстановах дашкольнай адукацыі, 90 ва ўстановах дадатковай адукацыі.

У раёне працуе 3 настаўнікі-метадыста. Першую і вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю маюць 73% педагогаў (летась 71,8%).

Ва ўстановы адукацыі раёна ў 2022 годзе працаўладкавана 11 маладых спецыялістаў.
Кантактная інфармацыя:

Адрас аддзела: 225510. г. Столін. вул.Савецкая. 69, Брэсцкая вобласць

факс: (8-01655) 6-11-23, Е-mail: roo@roo-stolin.gov.by

Больш падрабязная інфармацыя размешчана на сайце аддзела па адукацыі Столінскага райвыканкама.

Адрас сайта: https://roo-stolin.gov.by/

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі