СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // СМІ

СМІ


 Інфармацыйнае поле раёна прадстаўлена камунальным выдавецкім унітарным прадпрыемствам "Рэдакцыя Столінскай раённай газеты "Навiны Палесся". Недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі раёна не зарэгістравана.

Заснавальнікам камунальнага выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства "Рэдакцыя Столінскай раённай газеты "Навiны Палесся" з'яўляецца раённы выканаўчы камітэт.

Адрас раённай газеты: г. Столін, вул. Савецкая, 55.

Галоўны рэдактар – Клімушка Алена Канстанцінаўна,

тэл.: (1655) 28243.

У раённай газеце працуе 16 чалавек. Восем творчых супрацоўнікаў, сярод якіх і ўласны карэспандэнт па Давыд-Гарадоцкім рэгіёне.

З газетай супрацоўнічаюць пазаштатныя аўтары, навучэнцы старэйшых класаў, якія плануюць паступаць на факультэт журналістыкі. Газета ўвесь час супрацоўнічае з імі, на старонках газеты друкуюцца іх матэрыялы.

Распаўсюджваецца газета «Навіны Палесся» па падпісцы, а таксама праз РУП «Белпошта», кіёскі «Белаблсаюздрук», Давыд-Гарадоцкі філіял Столінскага райспажыўтаварыства, філіял Столінскага райспажыўтаварыства «Горкаапгандаль», філіял Столінскага райспажыўтаварыства «Агульнахарч», ААТ «Брэст» філіял "Столінхлебазавод", ТАА "СтолінТоргЦэнтр", ТДА "ПазітыўТорг", ТАА "Дэма плюс", "Аракс", "Санта Імпэкс", ІП Петрушкевіч (г. Давыд-Гарадок).

Выходзіць газета два разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Па аўторках - 6 палос, па пятніцах - 24. Усе нумары выходзяць у два колеры, па пятніцах газета выходзіць поўнакаляровай.

Штоквартальна па выніках падпісной кампаніі лепшыя паштальёны і кіёскеры ўзнагароджваюцца грашовымі прэміямі, граматамі рэдакцыі, каштоўнымі прызамі.

Вырабляецца друкаваная прадукцыя з лагатыпам газеты - календары, блакноты, ручкі, якія ўручаюцца пры правядзенні розных мерапрыемстваў: на гарадскіх мерапрыемствах, святах вёсак, спартыўных спаборніцтвах, падчас правядзення Дня падпісчыка.

Райвыканкам праз раённую газету віншуе ўсіх маладых раёна з уступленнем у шлюб і ўсіх бацькоў з нараджэннем дзяцей. У газеце практыкуецца конкурс "Нашы дзеці", дзе размяшчаюцца фатаграфіі дзяцей і расказ аб іх захапленнях.

Інфармацыйная палітыка рэдакцыі накіравана на тое, каб расказаць жыхарам раёна аб жыцці Століншчыны, азнаёміць з работай мясцовых органаў улады, праз паведамленні БелТА - з навінамі рэспублікі. Тэматыка і накіраванасць матэрыялаў мяняюцца ў залежнасці ад абстаноўкі ў краіне і ў раёне.

На старонках раённай газеты публікуюцца артыкулы, інтэрв'ю, "прамыя лініі" старшыні райвыканкама і яго намеснікаў, старшынь райсавета і гарсельвыканкамаў, кіраўнікоў арганізацый раёна, адказы на пытанні чытачоў па актуальных праблемах грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця. Удзяляецца ўвага інфармаванню насельніцтва аб ходзе рэалізацыі рэспубліканскіх праграм, пытаннях жыццядзейнасці сацыяльнай сферы, праблемах дэмаграфічнай бяспекі, развіцця аграпрамысловага комплексу, прапаганды здаровага ладу жыцця, маральных і духоўных традыцый.

Тэматыка матэрыялаў газеты самая шырокая. Выходзяць рубрыкі: "Будні ўлады", "Афіцыйна", "Актуальна", "На тэму дня", "Ініцыятыва і прадпрымальнасць", "Перадавікі", "Наш сучаснік", "Героі жніва", "Малады чалавек года", "Пытайце – адказваем», «Дзяжурны карэспандэнт», «За здаровы лад жыцця», «Ахова здароўя», «У пракуратуры раёна», «Спорт», «У камісіі па справах непаўналетніх», «Чалавек і яго справа», «Лісты расказваюць», "Саветы спецыяліста", і інш. Галоўныя навіны краіны рэгулярна адлюстроўваюцца ў рубрыках "У цэнтры ўвагі", "Інфармуе БелТА". Навіны раёна - у рубрыках "Адрас падзеі", "Навіны, падзеі, факты", "У райвыканкаме". Аб замежных гасцях і дэлегацыях - у рубрыцы "Міжнацыянальны дыялог".

Раённая газета надае пільную ўвагу праваахоўнай тэматыцы і такім папулярным рубрыкам, як "З залы суда" і "Крымінальная хроніка". Праводзіцца вялікая сумесная прафілактычная работа з ДАІ, якая адлюстроўваецца ў рубрыцы "Інфармуе ДАІ".

Вялікая ўвага надаецца ахове навакольнага асяроддзя, аграэкатурызму, добраўпарадкаванню, культурным і спартыўным падзеям. Годнае месца ў газеце адводзіцца рубрыкам "Дабрачыннасць" і "Міласэрнасць", у якіх узнімаюцца вострыя тэмы стаўлення да інвалідаў у грамадстве.

Рэдакцыя газеты ініцыюе правядзенне розных конкурсаў непасрэдна на старонках выдання. Былі праведзены конкурсы "Маляўнічы экспрэс", "Раскрыць чалавека праз хобі", "Самая стыльная ёлка", "Апаленыя вайной". Удзельнікі атрымалі ў падарунак падпіску на раённую газэту.

Усе крытычныя заўвагі, якія паступаюць у раённую газету, рэгіструюцца ва ўстаноўленым парадку, адсочваецца іх разгляд супрацоўнікам, які адказвае за работу з лістамі.

Супрацоўнікі рэдакцыі бяруць удзел у розных конкурсах, якія праводзяцца на абласным і рэспубліканскім узроўнях для СМІ, за што атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды.

Распрацаваны сайт газеты polese.by. У штатны расклад уведзена пасада рэдактара Інтэрнет-рэсурсу. Уводзяцца новыя раздзелы: расклад руху транспарту,

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі