СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // КІРАЎНІЦТВА // Старшыня раённага выканаўчага камітэта

Старшыня раённага выканаўчага камітэта



Старшыня Столінскага раённага выканаўчага камітэта

Жыдзецкі Сяргей Сцяпанавіч

тэлефон: (+375 1655) 2-30-30

прыёмная: (+375 1655) 2-30-08

факс: (+375 1655) 2-30-41

Жыдзецкі Сяргей Сцяпанавіч нарадзіўся 27 жніўня 1979 года ў г. Пінску, Брэсцкай вобласці. У 2004 г. скончыў УА "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт", у 2021 г. - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 

З 1998 па 2000г. - тэхнік-тапограф другой катэгорыі на палявыя пошукавыя работы ў экспедыцыю тапографа-геадэзічных пошукаў інстытута "Палессегіправодгас", г.Пінск 

З 2000 па 2001г. - інжынер водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Пінскага раённага вытворчага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Пінскі раён, Брэсцкай вобласці .

З 2001 па 2007 г. - начальнік абаненцкай службы камунальнай унітарнай шматгаліновай вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі "Пінская раённая жыллёва-камунальная гаспадарка", Пінскі раён Брэсцкай вобласці

З 2007 па 2009г. - намеснік дырэктара па жыллёвым фондзе камунальнай унітарнай шматгаліновай вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі "Пінская раённая жыллёва-камунальная гаспадарка", Пінскі раён Брэсцкай вобласці 

З 2009 па 2019г.- дырэктар камунальнага унітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальная гаспадарка“, Пінскі раён Брэсцкай вобласці 

З 2019 па 2026г. - намеснік старшыні Пінскага райвыканкама (па будаўніцтве) 

З сакавіка 2026 г. - старшыня Столінскага райвыканкама.

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама;

размяркоўвае абавязкі паміж першым намеснікам, намеснікамі старшыні і кіраўніком спраў райвыканкама, каардынуе іх дзейнасць;

прымае кадравыя рашэнні.

Курыруе пытанні:

дзейнасці выканаўчых і распарадчых органаў раёна;
сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна;
бюджэту і фінансаў;
рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі;
мабілізацыйных планаў тэрытарыяльнай і грамадзянскай абароны;
законнасці і правапарадку.
каардынацыі работы структурных падраздзяленняў райвыканкама па пытаннях забеспячэння рэжыму сакрэтнасці і вядзення сакрэтнага справаводства.

Узначальваць:

камісію па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў;
камісію па атэстацыі дзяржаўных служачых структурных падраздзяленняў райвыканкама, гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў;
камісію па прысваенні класаў дзяржаўным служачым структурных падраздзяленняў райвыканкама, старшыняў гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў;
камісію па атэстацыі работнікаў, якія ажыццяўляюць забеспячэнне дзейнасці і тэхнічнае абслугоўванне дзяржаўных органаў, у тым ліку на прысваенне кваліфікацыйных катэгорый;
камісію па правядзенні конкурсу на занятак дзяржаўных пасад;
камісію па ацэнцы дзейнасці старшыняў гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў;
інфармацыйна-прапагандысцкай групай райвыканкама;
камісію па супрацьдзеянні карупцыі;
іншыя камісіі, Саветы, рабочыя групы, якія ствараюцца раённым выканаўчым камітэтам, альбо старшынёй райвыканкама.

Ажыццяўляе ўзаемадзеянне з:

Саветамі дэпутатаў раёна;
судом Столінскага раёна;
пракуратурай Столінскага раёна;
Пінскім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці;
Пінскім міжраённым аддзелам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь;
Пінскім міжраённым аддзелам Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці;
раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
ваенным камісарыятам Столінскага раёна і іншымі ваеннымі фарміраваннямі;
памежнай і мытнай службамі;
банк.

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама;
фінансавага аддзела райвыканкама;
аддзела ўнутраных спраў райвыканкама;
групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці райвыканкама;
аддзела спорту і турызму райвыканкама.

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі