СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // 2024- ГОД ЯКАСЦІ

ВЫ – НАШ ГОНАР!

15/07/2024 10:35

 

- Таленавітыя і перспектыўныя хлопцы, вы - наш гонар, - з такімі словамі звярнуўся старшыня райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі падчас традыцыйнай ужо сустрэчы з выпускнікамі школ, якія набралі сёлета на цэнтралізаваным экзамене і цэнтралізаваным тэсціраванні па 100 балаў.
- Спадзяюся, адвучыўшыся, вернецеся ў родны горад, раён. Наогул, жадаю абраць для жыцця тое месца, дзе знойдзеце сябе.
Рыгор Пратасавіцкі акцэнтаваў увагу на выніках па цэнтралізаваным тэсціраванні на Столішчыне, падкрэсліўшы, што без дастойнага выкладання, без прафесіяналізму настаўнікаў і стараннасці дзяцей і іх бацькоў немагчыма дабіцца такіх поспехаў.
Таксама на сустрэчы ў райвыканкаме ў выглядзе адкрытага дыялогу прысутнічалі старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Стоўба і дырэктары школ, чые навучэнцы набралі максімальную колькасць балаў па адным прадмеце.
Аляксандр Нікіфарэнка
Фота аўтара

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі