Столинский районный исполнительный комитет

Столинский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Выпускны баль у Століне

13/06/2023 14:38

 За плячыма апошні званок, выпускныя і цэнтралізаваныя экзамены, а значыць, прыйшоў час выпускнога балю.

Традыцыйна на плошчы Леніна райцэнтра сабраліся бацькі, педагогі і выпускнікі школ горада, каб разам адсвяткаваць пачатак новага шляху ўчарашніх школьнікаў.


Сёлета 11 класаў скончылі 676 выпускнікоў, з іх 53 – медалісты (49 – залатых і 4 – сярэбраных). 20 выпускнікоў па выніках цэнтралізаванага экзамена маюць 100 балаў.
996 выпускнікоў 9 класаў, 58 з іх скончылі школу з пасведчаннямі аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства звярнуўся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі.
– Сёння цудоўнае свята, якое бывае толькі адзін раз у жыцці – выпускны вечар. Наперадзе новыя магчымасці, часам – складанасці, і новае, ужо дарослае, самастойнае жыццё, – адзначыў кіраўнік раёна.


– Мы шчыра ганарымся, што на Століншчыне цудоўнае пакаленне – ра-зумныя, прыгожыя, таленавітыя маладыя людзі з вялікім інтэлектуальным і творчым патэнцыялам.
Жадаю, каб у новым жыцці ў вас усё атрымалася. Каб вы адбыліся ў прафесійным плане, знайшлі прымяненне сваім ведам и развівалі здольнасці. На вас ускладзены вялікія надзеі, таму што менавіта вам ствараць будучыню нашага раёна, вобласці і нашай Беларусі!


Шчыра спадзяюся, што вы на ўсё жыццё захаваеце ў сваіх сэрцах пачуццё глыбокага прызнання, павагі да вашых бацькоў і настаўнікаў. Гэтыя мудрыя і клапатлівыя людзі доўгія гады былі побач і падтрымлівалі ва ўсім, аддавалі вам частку ўласнай душы і дапамагалі пераадольваць цяжкасці.


Памятайце, дзе б вы ні былі, і кім бы вы ні сталі, вашы першыя крокі ў далослае жыццё пачаліся з роднай столінскай зямлі!
Старшыня райвыканкама ўручыў залатыя медалі выпускнікам школ райцэнтра. З гонарам на святочную сцэну разам са сваімі дзецьмі падымаліся і бацькі.


Самыя актыўныя, ініцыятыўныя, крэатыўныя і спартыўныя рабяты атрымалі таксама ўзнагароды ад начальніка аддзела па адукацыі Кірыла Мяснікава, начальніка аддзела культуры Васіля Зарубы, начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вадзіма Зарубы, начальніка аддзела па спорту і турызму Яўгенія Пішчыка.
Як заўжды, яскравымі і захапляльнымі былі танцавальныя кампазіцыі ў выкананні ўчарашніх школьнікаў. Нават надвор’е саступіла перад націскам маладосці – дожд сціх і дазволіў выпускнікам паказаць сябе ва ўсёй красе.
Няхай вам заўжды шчасціць, дарагія нашы дзеці!


 

К списку новостей

Полезные ссылки