СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная // РАЁН // Аб раёне

Аб раёне

Столінскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года і размешчаны на паўднёвым усходзе Брэсцкай вобласці. Адносіцца да ліку самых паўднёвых раёнаў Брэстчыны. На поўначы раён мяжуе з Лунінецкім, на захадзе - з Пінскім раёнамі Брэсцкай вобласці, на ўсходзе - з Жыткавіцкім і Лельчыцкім раёнамі Гомельскай вобласці. На поўдні суседзямі з'яўляюцца Зарэчненскі, Дубравіцкі і Ракітнаўскі раёны Ровенскай вобласці (Украіна). Паўднёвая мяжа раёна супадае з дзяржаўнай граніцай Рэспублікі Беларусь.

Горад Столін - цэнтр раёна. Размешчаны на ўзвышанай тэрасе ўздоўж невялікай рэчкі Капанец да яе ўпадзення ў раку Гарынь (прыток Прыпяці). Ад абласнога цэнтра г. Брэста горад Столін аддзяляюць 245 км.

Плошча раёна займае 337,3 тыс. га. Па сваёй тэрыторыі - гэта самы вялікі сельскі раён не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы.

Самая высокая кропка Століншчыны 168,5 м над сярэднегадавым узроўнем Балтыйскага мора (в. Гарадная), а самая нізкая - 123,1 м (в. Сямігосцічы).

Карысныя выкапні прадстаўлены: радовішчы торфу, тугаплаўкіх і лёгкаплаўкіх глін, будаўнічых і кварцавых пяскоў, гаручых сланцаў, бурага вугалю. У раёне ёсць радовішчы шкляных пяскоў.

Геаграфічнай асаблівасцю Століншчыны з'яўляецца наяўнасць густой сеткі рэк, азёр, штучных вадаёмаў. Раён добра забяспечаны воднымі рэсурсамі. Па яго тэрыторыі працякае 17 вялікіх і малых рэк. Найбольш буйныя з іх Прыпяць, Гарынь, Стыр, Сцвіга, Льва і Моства.

Найбольш вядомым аб'ектам акультуранай прыроды на Століншчыне з'яўляецца пейзажны парк "Маньковічы" - помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Парк быў закладзены ў 1885 г. княгіняй Марыяй Радзівіл.

Цікавымі помнікамі садова-паркавай культуры канца 19 - пачатку 20 стст. з'яўляюцца паркі «Нова-Беражное» і «Ніжні Церабяжоў».
Ёсць у раёне ландшафтныя Заказнікі рэспубліканскага значэння: «Альманскія балоты», частка заказніка «Сярэдняя Прыпяць» і «Морачна».



Лясныя ўгоддзі займаюць 127 тыс. га. У лясах пераважаюць хваёвыя і чорнаальховыя пароды дрэў.

Прамысловую распрацоўку і догляд за лясамі ажыццяўляюць: дзяржаўную лесагаспадарчую ўстанову "Столінскі лясгас" і "Палескі лясгас".

У адміністрацыйных адносінах Столінскі раён падзелены на 20 Саветаў, у т.л. Давыд-Гарадоцкі гарадскі. У раёне налічваецца 99 населеных пунктаў, у т.л. гарады Столін і Давыд-Гарадок, працоўны пасёлак Рэчыца. Пражывае 68,6 тыс. чалавек, 43,5 тысяч - сельскае насельніцтва. Налічваецца 28 нацыянальнасцей. Самыя шматлікія - беларусы, рускія, украінцы.

Агульная плошча сельгасугоддзяў раёна - 89 тыс. га.

Асноўнымі землекарыстальнікамі ў раёне з'яўляюцца: 1 СВК, 7 КСУП, 6 ААТ, 3 ПСУП. Удзельная вага ў валавой прадукцыі с/г раслінаводства займае 46,4%, жывёлагадоўлі - 53,6%.

У раёне налічваецца больш за 17 тысяч асабістых падсобных гаспадарак, 69 фермерскіх гаспадарак.

Прамысловасць раёна прадстаўлена 7 прадпрыемствамі. Колькасць працуючых у прамысловым комплексе - 1 893 чалавекі. Прамысловая вытворчасць зарыентавана галоўным чынам на перапрацоўку мясцовай сыравіны і сельгаспрадукцыі. Прадпрыемствы вырабляюць сценавыя матэрыялы, садавінагародніныя кансервы, хлебабулачныя, кандытарскія і каўбасныя вырабы, торф фрэзерны, торфабрыкет і іншыя віды прадукцыі.

Будаўнічы комплекс раёна прадстаўлены трыма арганізацыямі, дзвюма філіяламі, трыма ўчасткамі. Сярэднеспісачная колькасць работнікаў у будаўнічых і рамонтна-будаўнічых арганізацыях раёна складае каля 558 чалавек.

Адным з асноўных напрамкаў з'яўляецца будаўніцтва жылля, аб'ектаў сацыяльна-культурнага, бытавога і абслуговага прызначэння, аб'ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры. Жыллёвы фонд складае 2508 тыс. кв.

Сацыяльную і абслуговую сферу прадстаўляюць установы адукацыі, аховы здароўя, культуры, арганізацыі і прадпрыемствы гандлю, службы побыту, транспарту і сувязі.

Дзяржаўная гандлёвая сетка раённых прадпрыемстваў і арганізацый аб'яднана ў Столінскае раённае спажывецкае таварыства. У раёне працуе 675 гандлёвых аб'екта, 45 прадпрыемстваў грамадскага харчавання. Функцыянуе 10 рынкаў.

Бытавое абслугоўванне насельніцтва забяспечваюць 268 суб'ектаў гаспадарання, у т.л. дзяржаўнай формы ўласнасці - 1.

Ёсць тры чыгуначныя станцыі: Гарынь, Відзібор, Прыпяць і адзін прыпыначны пункт Бухлічы.

Сувязь забяспечвае раённы вузел паштовай сувязі і электрасувязі. Да паслуг насельніцтва - 47 аддзяленняў паштовай сувязі.

Медыцынскую дапамогу жыхарам раёна аказвае УАЗ "Столінская ЦРБ" на 286 ложкаў, філіял "Давыд-Гарадоцкая бальніца" - 135 ложкаў, 2 бальніцы сястрынскага догляду - 90 ложкаў, 13 урачэбных амбулаторый, 34 ФАПа.

Сістэма адукацыі Столінскага раёна прадстаўлена 7 установамі: Столінская дзяржаўная гімназія, 35 сярэдніх школ, 3 базавыя школы, 1 пачатковая, 32 дашкольныя ўстановы, 2 цэнтры дзіцячай творчасці, раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічны цэнтр Столінскага раёна, цэнтр карэкцыйна-рэкавацыі.



У раёне ёсць УА «Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж», УА «Столінскі дзяржаўны аграрны каледж».

Сярод культурна-асветніцкіх устаноў 37 клубных устаноў, Цэнтр ганчарства ў в. Гарадная, Цэнтр драўлянай скульптуры ў в. Цярэблічы, Дом народнай творчасці ў в. Фёдары ны краязнаўчы музей і 3 філіялы, ККУП "Столінская раённая кінавідэасетка". Маецца 19 калектываў са званнем «народны» і «ўзорны і тры Заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі «Выцінанка», хор «Крыніца» і ансамбль народнай музыкі «Брыз».
Ансамбль


Сацыяльная абарона грамадзян з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці органаў улады і сацыяльных службаў.

У раёне каля 19 363 атрымальнікаў пенсій і 2020 атрымальнікаў дапамог. Усяго ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны - 1, сем'яў загінуўшых ваеннаслужачых - 1, інваліды дзяцінства па наступствах вайны - 1.

Пражывае 1 Герой Сацыялістычнай Працы, 175 воінаў-інтэрнацыяналістаў, 86 вязняў фашызму.

Званне "Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна" прысвоена 15 грамадзянам.

Славіцца раён і шматдзетнымі сем'ямі, якіх у раёне 2330. Ордэнам Маці ўзнагароджана 849 жанчыны.

Для заняткаў фізічнай культурай і спортам ёсць: 2 ФАКа, 1 ФСК, 47 спартыўных залы, 3 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, 265 фізкультурна-спартыўных збудаванняў.

Дзейнічае 425 арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў і

192 арганізацыйныя структуры прафсаюзных арганізацый.

Са структур партыйных арганізацый зарэгістраваны: КПБ, партыя "Белая Русь", РППС, Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі ЛДПБ.



У раёне зарэгістраваны і дзейнічае 77 рэлігійных абшчын (5 канфесій): праваслаўная царква - 41 абшчына, рымска-каталіцкі касцёл - 3 абшчыны, хрысціяне веры евангельскай - 24 абшчын, евангельскія хрысціяне баптысты - 6 абшчын, адвентысты сёмага дня.


Інфармацыйнае поле раёна прадстаўлена камунальным выдавецкім унітарным прадпрыемствам "Рэдакцыя Столінскай раённай газеты "Навiны Палесся"

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі