Прамысловасць
Прамысловы комплекс раёна прадстаўлены наступнымі прадпрыемствамі, вытворчасць якіх галоўным чынам арыентавана на перапрацоўку мясцовай сыравіны і сельгаспрадукцыі. Прадпрыемствы Століншчыны вырабляюць сыры цвёрдыя, садавінагародніныя кансервы, хлебабулачныя, кандытарскія і каўбасныя вырабы, сценавыя матэрыялы, электратавары, грунты пажыўныя (субстраты) на базе торфу і іншыя віды прадукцыі. Прадукцыя асобных прадпрыемстваў экспартуецца ў краіны СНД і далёкага замежжа.
Найбольш буйнымі як па колькасці занятых, так і па аб'ёмах вытворчасці з'яўляюцца: вытворчы філіял у г. Столін ААТ "Савушкін прадукт", ААТ "Давыд-Гарадоцкі электрамеханічны завод" і ААТ "Гарынскі камбінат будаўнічых матэрыялаў".
ААТ «Савушкін прадукт» вытворчы філіял у г. Столін адносіцца да ліку найстарэйшых прамысловых прадпрыемстваў горада. Сваю дзейнасць прадпрыемства пачало ў 1972 годзе. У ходзе рэалізацыі інвестыцыйнага праекта была праведзена маштабная мадэрнізацыя прадпрыемства. Асноўнай задачай на сённяшні дзень вытворчай дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца вытворчасць цвёрдага сыра найвысокай якасці.
ААТ "Давыд-Гарадоцкі электрамеханічны завод" заснаваны ў 1976 годзе, цяпер займаецца выпускам наступных відаў прадукцыі - камплектуючыя да халадзільнікаў "Атлант": рэле ахоўнае, рэле пускавое, глушыцель, шнур харчавання, патрон, джгут, электрапаяльнік, абагравальнік электрычны, прывад электрычны для мікрахвалевых печаў, газавых пліт і іншых прыбораў, званок электронны "Рытм", шнуры армаваныя, калодкі размеркавальныя і г.д. Вядзецца работа па арганізацыі вытворчасці пластыкавых кантэйнераў для цвёрдых камунальных адходаў ёмістасцю 120 л.
ААТ "Гарынскі камбінат будаўнічых матэрыялаў" з'яўляецца адным з вядучых вытворцаў керамічнай цэглы. Асаблівасцю прадпрыемства з'яўляецца тое, што для вытворчасці выкарыстоўваюцца ўнікальныя па сваіх характарыстыках гліны, аналага якім на тэрыторыі Беларусі не існуе. Вырабленая цэгла валодае высокімі марозаўстойлівасцю (здольны вытрымліваць 100 і больш цыклаў папераменнага замарожвання і адтавання) і тэрмаўстойлівасцю (здольны вытрымліваць рэзкія перапады тэмператур не руйнуючыся), а праведзеная прадпрыемствам мадэрнізацыя дазваляе выпускаць прадукцыю, здольную задаволіць любога спажыўца. Улічваючы здольнасць керамічных будаўнічых матэрыялаў ствараць у памяшканні спрыяльны мікраклімат, аптымальны вільгаце-і паветраабмен, іх даўгавечнасць і нізкая цеплаправоднасць заканамерна павінны прыцягваць увагу руплівага забудоўшчыка. Красамоўным пацверджаннем гэтаму можа служыць той факт, што ў Еўропе каля 80 працэнтаў дамоў будуюцца менавіта з керамічнай цэглы.
Філіял Столінскага райспажыўтаварыства "Столінзаготпрамгандаль" займаецца перапрацоўкай мяса і вырабам мясных прадуктаў (каўбасныя вырабы шырокага асартыменту) з магчымасцю ўпакоўкі ў газавым асяроддзі. Камбінат прымае актыўны ўдзел у выставах, кірмашах харчовых тавараў у Рэспубліцы Беларусь, Расійскай Федэрацыі. Узнагароджаны граматамі і дыпломамі за якасць прадукцыі. Устойлівай рабоце на працягу шэрага гадоў садзейнічала правільна выбраная тактыка прадпрыемства - пашырэнне як унутранага, так і знешняга рынкаў збыту прадукцыі за кошт паляпшэння яе якасці, ажыццяўлення тэхнічнага пераўзбраення вытворчасці, укаранення новых тэхналогій і павышэння на гэтай аснове канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі.
Філіял ААТ "Берасцейскі пекар" Давыд-Гарадоцкі хлебазавод з'яўляецца асноўным прадпрыемствам па вытворчасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў Столінскага раёна. Асноўная задача хлебазавода на рынку - задавальненне патрэбнасці пакупніка ў высакаякасных і карысных для здароўя хлебабулачных і кандытарскіх вырабах па даступнай цане.
Прадукцыя прадпрыемства - гэта хлябы, булачныя вырабы сухары, сушкі, абаранкі, сухар паніровачны, печыва, пернікі, тарты, пірожныя, пернікі, кексы, козінакі, цеста пластовае, прысмакі мучныя і цукровыя, і г.д. Давыд-Гарадоцкім хлебазаводам наладжана вытворчасць соладу жытняга ферментаванага і не ферментаванага. Столінскі цэх наладзіў вытворчасць прысмакаў мучных - мяккіх вафельных вырабаў "Захапленне" ў асартыменце.
ААТ «Тарфапрадпрыемства Глінка» - асноўным відам дзейнасці таварыства з'яўляецца вытворчасць верхавога кіпаванага торфу і торфу для сельскай гаспадаркі. У 2013 годзе ААТ "Тарфапрадпрыемства Глінка" пачало рэалізацыю інвестыцыйнага праекта "Цэх па вытворчасці субстратаў". Для гэтага прадпрыемству адведзены 200 га. новых тарфяных плошчаў. Запасы торфу на адведзеных прадпрыемству плошчах тарфянога радовішча "Морачна" (участак "Зубкова") для вытворчасці тарфяных грунтоў і торфу верхавога кіпаванага ацэньваюцца ў колькасці 1040 тыс. тон, што забяспечыць стабільную працу новай вытворчасці на тэрмін больш за 20 гадоў пры штогадовай праграме здабычы. ... тон. Праект рэалізаваны, наладжаны выпуск пажыўных грунтоў (субстратаў), у тым ліку з дробнай расфасоўкай (20, 50, 70, 100, 250 літраў)