СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // КІРАЎНІЦТВА // Старшыня раённага выканаўчага камітэта

Старшыня раённага выканаўчага камітэта

Старшыня Столінскага раённага выканаўчага камітэта




Пратасавіцкі
Рыгор Васільевіч




тэлефон: (+375 1655) 2-30-30

прыёмная: (+375 1655) 2-30-08



факс: (+375 1655) 2-30-41







Нарадзіўся ў 1961 годзе ў п.Клесава Сарненскага раёна Ровенскай вобласці.

Скончыў у 1984 годзе Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, у 2007 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Пачынаў прафесійную дзейнасць у 1984 годзе з пасады інжынера-электрыка кормапрадпрыемства «Відзібор» Столінскага раёна.

У 1986 годзе быў абраны на пасаду другога сакратара Столінскага раённага камітэта Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі Беларусі, з 1988 года – першы сакратар Столінскага раённага камітэта Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі Беларусі, з 1991 года - першы сакратар Столінскага раённага камітэта саюза моладзі Беларусі.

З 1994 па 1996 гады працаваў намеснікам старшыні Столінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

З 1996 па 1998 гады-загадчык аддзела па рабоце з моладдзю Столінскага раённага выканаўчага камітэта.

З 1998 па 2004 гады прызначаны намеснікам старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта, а з 2004 па 2012 гады - першым намеснікам старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта.

З 2012 года займае пасаду старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта.

У 2021 годзе ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

З 2019 года абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама;

размяркоўвае абавязкі паміж першым намеснікам, намеснікамі старшыні і кіраўніком спраў райвыканкама, каардынуе іх дзейнасць;

прымае кадравыя рашэнні.

Курыруе пытанні:

дзейнасці выканаўчых і распарадчых органаў раёна;
сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна;
бюджэту і фінансаў;
рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі;
мабілізацыйных планаў тэрытарыяльнай і грамадзянскай абароны;
законнасці і правапарадку.
каардынацыі работы структурных падраздзяленняў райвыканкама па пытаннях забеспячэння рэжыму сакрэтнасці і вядзення сакрэтнага справаводства.

Узначальваць:

камісію па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў;
камісію па атэстацыі дзяржаўных служачых структурных падраздзяленняў райвыканкама, гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў;
камісію па прысваенні класаў дзяржаўным служачым структурных падраздзяленняў райвыканкама, старшыняў гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў;
камісію па атэстацыі работнікаў, якія ажыццяўляюць забеспячэнне дзейнасці і тэхнічнае абслугоўванне дзяржаўных органаў, у тым ліку на прысваенне кваліфікацыйных катэгорый;
камісію па правядзенні конкурсу на занятак дзяржаўных пасад;
камісію па ацэнцы дзейнасці старшыняў гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў;
інфармацыйна-прапагандысцкай групай райвыканкама;
камісію па супрацьдзеянні карупцыі;
іншыя камісіі, Саветы, рабочыя групы, якія ствараюцца раённым выканаўчым камітэтам, альбо старшынёй райвыканкама.

Ажыццяўляе ўзаемадзеянне з:

Саветамі дэпутатаў раёна;
судом Столінскага раёна;
пракуратурай Столінскага раёна;
Пінскім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці;
Пінскім міжраённым аддзелам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь;
Пінскім міжраённым аддзелам Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці;
раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
ваенным камісарыятам Столінскага раёна і іншымі ваеннымі фарміраваннямі;
памежнай і мытнай службамі;
банк.

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама;
фінансавага аддзела райвыканкама;
аддзела ўнутраных спраў райвыканкама;
групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці райвыканкама;
аддзела спорту і турызму райвыканкама.

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі