У склад аграпрамысловага комплексу раёна ўваходзіць 17 сельскагаспадарчых арганізацый (тры з іх прыватных - ПСУП "МАКСЕММІЛК", СУП "Рубельскі", СУП "Грушава-Мілк"): 1 сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў, 6 адкрытых акцыянерных таварыства, 7 камунальных унітарных вытворчых прадпрыемствы, прадпрыемства па абслугоўванні
У раёне зарэгістравана 69 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак.
На 01.01.2025г. за імі замацавана 3450 га зямлі. Фермеры спецыялізуюцца ў асноўным на вытворчасці агародніны. У апошні час развіваецца пладаводства.
Сельскагаспадарчыя ўгоддзі сельскагаспадарчых арганізацый складаюць 89 тыс. га, у т.л. раллі 49,4 тыс. га, разаранасць складае 40%. Сярэдні бал сельгасугоддзяў - 30,0 раллі - 31,2.
Сельская гаспадарка раёна спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі: вытворчасці малака і мяса буйной рагатай жывёлы. У раслінаводстве найбольшае развіццё атрымала вырошчванне збожжавых культур, цукровых буракоў, рапсу, бульбы, кормавытворчасць.
У 2024 г. удзельная вага ў валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі прадукцыя раслінаводства займае 46,4%, жывёлагадоўлі - 53,6%.
Вытворчасць малака складае 187,5 тысячы тон. Надой на адну карову - 7629 кг. Закуплена малака ў насельніцтва - 1,9 тысяч тон.
Па стане на 1 студзеня 2025 года колькасць буйной рагатай жывёлы склала 87181 галоў, у тым ліку кароў - 24300 галоў.