СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

Адукацыя

Сістэма адукацыі Столінскага раёна
2024/2025 навучальны год

Сістэма адукацыі Столінскага раёна ў 2024/2025 навучальным годзе прадстаўлена 77 установамі: Столінская дзяржаўная гімназія, 35 сярэдніх школ, 3 базавыя, 1 пачатковая, 32 дашкольныя ўстановы, 2 цэнтры дзіцячай творчасці, раённы цэнтр турызму і моладзі. .
Кантынгент навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна склаў на пачатак 2024/2025 навучальнага года 9858 чалавек (2023/2024 год - 10136), з іх: прыйшлі ў першы клас 877 навучэнцаў (2023/2024 навучальны год - 891). Сярэдняя напаўняльнасць класаў па раёне - 15,36 навучэнцаў, у тым ліку, у горадзе - 21,48, у сельскай мясцовасці - 12,62.
Для забеспячэння перавозкі навучэнцаў і выхаванцаў да месца навучання ва ўстановах адукацыі ёсць 22 адзінкі транспарту.
Навучэнцы раёна штогод бяруць удзел у трэцім і заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Па выніках удзелу ў 2023 годзе ў трэцім абласным этапе алімпіяды навучэнцы раёна заваявалі 3 дыпломы (2023 - 3 дыпломы, 2022 - 7, 2021 - 6, 2020 - 6). Адзін навучэнец прадстаўляў вобласць у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
Пасля завяршэння навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй у 2024 адукацыі пасведчанні атрымалі 1091 навучэнец, з іх 72 - з адзнакай.
Пасля завяршэння навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі атэстаты атрымалі 640 навучэнцаў, у тым ліку 7 - у парадку экстэрната.
Узнагароджаны залатым медалём 42 выпускнікі, сярэбраным – 1. 99 выпускнікоў узнагароджаны пахвальнымі лістамі за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў.
Завяршылі прафесійную падрыхтоўку 315 навучэнцаў 11-х класаў, 293 атрымалі пасведчанне аб падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі рабочага (служачага). У 2024/2025 навучальным годзе прафесійная падрыхтоўка арганізавана для 607 навучэнцаў па 11 спецыяльнасцях, у тым ліку ў 10-х класах - для 320 навучэнцаў па 10 спецыяльнасцях, у 11-х класах - для 287 навучэнцаў па 10 спецыяльнасцях.
Па выніках ЦЭ 8 навучэнцаў атрымалі 100 балаў, па выніках ЦТ 100 балаў атрымаў 1 навучэнец.
У сістэме адукацыі раёна працуе 1740 педагагічных работнікаў, з іх: 1300 у сістэме агульнай сярэдняй адукацыі, 352 - ва ўстановах дашкольнай адукацыі, 88 - ва ўстановах дадатковай адукацыі.
У раёне працуе 3 настаўнікі-метадысты. Першую і вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю маюць 77 працэнтаў педагогаў (у мінулым годзе 76 працэнтаў).
Ва ўстановы адукацыі раёна ў 2024 годзе працаўладкавана 11 маладых спецыялістаў.
 

П.І.І.

Пасада

Тэлефон

Кірыл Васільевіч Мяснікоў

Начальнік аддзела па адукацыі

801655-6-13-45

Васькавец Алена Васільеўна

Намеснік начальніка аддзела па адукацыі

801655-6-19-92


Кантактная інфармацыя:


Адрас аддзела: 225501. г.Столін. вул.Савецкая. 69, Брэсцкая вобласць


факс: (8-01655) 6-11-23, е-mail: roo@roo-stolin.gov.by

Больш падрабязная інфармацыя размешчана на сайце аддзела па адукацыі Столінскага райвыканкама.


Адрас сайта: https://roo-stolin.gov.by/

 

 

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі