Колькасць насельніцтва раёна складае 73,3 тыс. чалавек, у тым ліку сельскага насельніцтва – 48,1 тыс.чалавек. У 43 агульнаадукацыйных школах раёна навучаецца 10910 навучэнцаў, у тым ліку ў сельскай мясцовасці ў 36 установах - 6926 навучэнцаў.
Для заняткаў фізічнай культурай і спортам у раёне маецца 291 фізкультурна-спартыўнае збудаванне (52 спартыўныя залы, 156 плоскасных спартыўных пляцовак, 57 спартыўных ядраў), з іх 199 у сельскіх населеных пунктах.
Функцыянуюць: 2 фізкультурна-аздараўленчых комплексу (г. Столін і аг.Альшаны) і фізкультурна-спартыўны комплекс з плавальным басейнам «Аквамарын» у г.Століне.
Падрыхтоўку спартыўнага рэзерву ажыццяўляюць 3 вучэбна – спартыўныя ўстановы (ДЮСШ), з якіх: Міністэрства спорту і турызму-2 (г.Столін і г. Давыд – Гарадок), Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі-1 (аг. Беражлівы).
У ДЮСШ працуюць аддзяленні па 8 відах спорту: баскетбол, барацьба вольная, валейбол, веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, лёгкая атлетыка, футбол і плаванне.
Працу са спартсменамі-навучэнцамі ў вучэбна-спартыўных установах праводзяць 57 трэнераў-выкладчыкаў, з якіх 36 штатных, у тым ліку ў сельскай мясцовасці 31.
Для заняткаў фізкультурай сельскай моладзі ў асенне-зімовы перыяд часу, па ўзгадненні з аддзелам адукацыі, спорту і турызму, адміністрацыямі школ прадастаўляюцца на бязвыплатнай аснове спартыўныя залы агульнаадукацыйных школ. Для дадзенай катэгорыі насельніцтва на пастаяннай аснове праводзяцца: турніры і чэмпіянаты раёна па валейболе, футболе, баскетболе, міні-футболе, настольным тэнісе, шахматах, шашках, так у чэмпіянаце раёна па баскетболе і футболе прымае ўдзел 8 каманд, валейболе 10, міні – футболу16.
Усяго ў раёне прыцягнута да заняткаў фізічнай культурай па месцы працы, вучобы, жыхарства, секцыях, аздараўленчых групах, клубам па спартыўных інтарэсах больш за шаснаццаць тысяч чалавек, з іх больш за дзевяць тысяч у сельскай мясцовасці.