СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger

Батанічны помнік прыроды Рэспубліканскага значэння "Парк Манькавіцкі".

11/11/2024 12:50

 

 

 
Парк "Маньковічы" - помнік прыроды рэспубліканскага значэння, гісторыя якога цесна пераплятаецца з гісторыяй княжацкага роду Радзівілаў.
У XVI стагоддзі пры Мікалаю Радзівіле Чорным была заснавана Давыд-Гарадоцкая ардынацыя Радзівілаў, якая да канца XIX стагоддзя не мела сваёй уласнай рэзідэнцыі. Калі наспела неабходнасць будаўніцтва новай сядзібы, выбар упаў на маляўнічае месца на высокай тэрасе, прыўзнятай над Копанцам (старарэччам Гарыні) у маёнтку Манькавічы.
Вялікі закладны камень у парку захоўвае імя заснавальніцы - княгіні Марыі Дароты дэ Кастэлян, жонкі Антонія Радзівіла, і дату - 1885 год. Стыль парку блізкі Старому парку ў Нясвіжы, а яго асновай паслужыла старадаўняя дуброва ў пойме Гарыні. У парку знайшлі ўвасабленне матывы рамантызму і рысы рэгулярнасці. Стары дуб паказвае на месцазнаходжанне палаца, пабудаванага ў стылі неабарока берлінскім архітэктарам Венцэлем для Станіслава Радзівіла. Пасля гібелі князя (ад'ютанта Юзэфа Пілсудскага) рэзідэнцыя перайшла яго пляменніку Каралю Радзівілу, заўзятаму паляўнічаму, і стала вельмі прыцягальнай для вышэйшай арыстакратыі Польшчы і Еўропы, якая прыбывала сюды для ўдзелу ў княскіх паляваннях.
Плошча парка складае 24 га. Ён размешчаны на левым беразе ракі Гарынь. У пейзажным парку каля 35 відаў дрэў і кустоў, у тым ліку экзатычных: хвоя Веймутава і хвоя чорная, дуб паўночны, таполя лаўралісты, лістоўніца еўрапейская, піхты белыя, аднакаляровыя, каўказскія і іншыя дрэвы.
У рамках XVII Рэспубліканскага экалагічнага форуму ў жніўні 2023 года адбылося ўрачыстае мерапрыемства па закладцы ў парку "Манькавіцкі" дубова-ліпавай алеі.
 

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі