Версия длАб прадастаўленні льготных крэдытаў маладым спецыялістам у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.11.2000 г. №631
Льготныя крэдыты маладыя спецыялісты могуць атрымаць у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2000 года нумар 631 "Аб дадатковых мерах па павышэнню заработнай платы і прадастаўленню льготных крэдытаў асобным катэгорыям грамадзян".
Права на атрыманне льготных крэдытаў прадастаўляецца грамадзянам з ліку выпускнікоў дзяржаўных устаноў адукацыі і ўстаноў адукацыі спажывецкай кааперацыі, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю і прыступілі да работы, назначаных на дзяржаўную грамадзянскую пасаду, воінскую пасаду, пасаду начальніцкага і радавога складу ваенізаваных арганізацый. (далей, калі не пазначана іншае, - пасада):
па размеркаванні (пераразмеркаванні), працаўладкаванні ў лік броні, накіраванні (перанакіраванні) на працу, для праходжання ваеннай службы і службы ў ваенізаваных арганізацыях (далей, калі не пазначана іншае, – служба) у дзяржаўных арганізацыях, воінскіх часцях, арганізацыях Узброеных Сіл, органах дзяржаўнай бяспекі і падпарадкаваных ім арганізацыях, органах пагранічнай службы, ваенізаваных арганізацыях, арганізацыях спажывецкай кааперацыі і сельскагаспадарчых арганізацыях (далей, калі не пазначана іншае, - арганізацыі), размешчаных у населеных пунктах не па месцы жыхарства бацькоў (усынавіцеляў (удачарыцеляў) (далей - усынавіцелі) );
па размеркаванні (пераразмеркаванні), працаўладкаванні ў лік броні, накіраванні (перанакіраванні) на працу, для праходжання службы ў арганізацыях, размешчаных у сельскіх населеных пунктах (альбо працоўнае месца, месца службы якіх знаходзіцца ў гэтых населеных пунктах) або ў раёнах, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, згодна з устаноўленым Урадам Рэспублікі Беларусь пералікам населеных пунктаў і аб'ектаў, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання;
у выніку самастойнага працаўладкавання на працягу шасці месяцаў, якія ідуць за месяцам выдачы дакумента аб адукацыі, у дзяржаўныя арганізацыі, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, арганізацыі спажывецкай кааперацыі і сельскагаспадарчыя арганізацыі, размешчаныя ў сельскіх населеных пунктах (або працоўнае месца, месца службы якіх знаходзіцца ў гэтых населеных пунктах);
пасля паступлення на ваенную службу па кантракту ў добраахвотным парадку на працягу шасці месяцаў, якія ідуць за месяцам выдачы дакумента аб адукацыі, у воінскія часці, арганізацыі Узброеных Сіл, органы пагранічнай службы, размешчаныя ў населеных пунктах не па месцы жыхарства бацькоў (усынавіцеляў);
Максімальны тэрмін, на які даюцца льготныя крэдыты, не можа перавышаць пяці гадоў.
Права на атрыманне льготнага крэдыту грамадзянінам можа быць выкарыстана толькі адзін раз;
1.4. працэнтная стаўка за карыстанне льготнымі крэдытамі ўстанаўліваецца ў памеры 25 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка
Пералік дакументаў
для ўключэння ў спісы на атрыманне льготнага крэдыту маладым спецыялістам згодна з Указам Прэзідэнта ад 27 лістапада 2000г. №631
· Хадайніцтва арганізацыі аб уключэнні маладога спецыяліста ў спісы на атрыманне крэдыту
· Выпіска з загада (кантракта аб службе) аб рабоце ў дадзенай арганізацыі (працоўны дагавор)
· Копія пашпарта (стар.31-33, прапіска)
· Копія дыплома аб заканчэнні навучальнай установы
· Копія ліста навучальнай установы аб накіраванні на працу (службу)
· Даведка з месца жыхарства аб складзе сям'і маладога спецыяліста
· Даведка з месца жыхарства аб складзе сям'і бацькоў (калі пражываюць асобна).
Тэлефон для даведак: 22175 (райвыканкам, каб. 86)