СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Гандаль і бытавыя паслугі

УВАГА СУБ'ЕКТАЎ ГАСПАДАРКІ, ЯКІЯ АЖЫЦЦАЎЛЯЮЦЬ ДЗЕЙНАСЦЬ У СФЕРЫ БЫТАВОГА АБСЛУГОЎВАННЯ НАСЕЛЬНІЦТВА!

29/03/2024 11:36

 УВАГА СУБ'ЕКТАЎ гаспадаркі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у СФЕРЫ БЫТАВОГА АБСЛУГОЎВАННЯ НАСЕЛЬНІЦТВА!


 

Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь (пастанова ад 18 мая 2016 г. № 391) унесены змяненні ў Правілы бытавога абслугоўвання спажыўцоў, згодна з якім пералік бытавых паслуг, якія падлягаюць уключэнню ў рэестр бытавых паслуг, выкладзены ў новай рэдакцыі (агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь АКРБ 02 Класіфікатар прадукцыі па відах эканамічнай дзейнасці»).

Улічваючы вышэйпададзенае, звяртаем увагу суб'ектаў гаспадарання бытавога абслугоўвання, уключаным у рэестр бытавых паслуг, на неабходнасць атрымання новага пасведчання аб уключэнні ў рэестр бытавых паслуг.

Дадаткова інфармуем, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2014 г. № 371 «Аб стварэнні дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь» з 1 чэрвеня 2015 г. суб'ектам забараняецца аказваць бытавыя паслугі насельніцтву без уключэння ў Рэестр бытавых паслуг.

Столінскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе па пытаннях унясення звестак (змен, дапаўненняў) у дзяржаўны інфармацыйны рэсурс “Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь»:


Рэестр бытавых паслуг

 

кантактныя тэлефоны

8 (01655) 28553

заявы падаюцца ў

Аддзел эканомікі Столінскага райвыканкама (г. Столін, вул. Савецкая, 69, каб. 41)

дакумент аб уключэнні ў рэестр

пасведчанне аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг

 Формы заяў для ўнясення звестак у ГІР "Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь" рэгламентаваны пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2022 года № 6 "Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур у галіне бытавога абслугоўвання".

 

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі