Пералік аўтамабільных перавозчыкаў, якім прадастаўлена права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў на гарадскіх, прыгарадных і міжгародніх маршрутах у рэгулярных зносінах, размешчаны на сайце аператара перавозак пасажыраў КТУП "Брэстгартранс" па адрасе: www.brestgortrans.by ва ўкладцы навігацыйнай панэлі "Транспарт" "Пералік аўтамабільных перавозчыкаў» (спасылка http://brestgortrans.by/perechen-avtomobilnyh-perevozchikov).
Адзіным спецыялізаваным прадпрыемствам, якое ажыццяўляе аўтатранспартныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах на тэрыторыі Столінскага раёна, з'яўляецца філіял ААТ "Брэстаблаўтатранс" "Аўтамабільны парк № 12 г. Століна" (сайт http://apstolin.by), якое ў межах раёна абслугоўвае 94 населеныя пункты. .
Філіял ААТ "Брэстаблаўтатранс" "Аўтапарк № 12 г. Століна" спецыялізуецца на перавозцы грузаў у межах адміністрацыйнага раёна і за межамі вобласці, ажыццяўляе міжнародныя перавозкі грузаў, выконвае гарадскія, прыгарадныя і міжгароднія перавозкі пасажыраў на 1 гарадскім, 23 прыгарадных і 7 міжгародніх маршрутах. Працягласць маршрутнай сеткі прыгарадных аўтобусных перавозак раёна складае 808 км. Штомесяц аўтапаркам выконваецца каля 1500-1700 рэйсаў на прыгарадных маршрутах, на гарадскіх перавозках - штодзень 78 рэйсаў.
Прадпрыемства аказвае наступныя віды паслуг:
Асноўныя:
· Пасажырскія перавозкі
· Грузавыя перавозкі
· Паслугі аўтапагрузчыка
· Мыйка транспартных сродкаў
Іншыя:
· Папярэдні продаж квіткоў
· Браніраванне месцаў
· Паслугі аўтавакзала
· Паслугі стаянкі аўтатранспарту
· Тэхнічны кантроль транспартных сродкаў
· Паслугі камеры захоўвання
· Паслугі рамонтнай майстэрні
· Паслугі станцыі дыягностыкі
· Паслугі станцыі гарантыйнага абслугоўвання аўтамабіляў
225510, Брэсцкая вобласць, г. Столін, вул. Церашковай,39.
Дырэктар - Галавач Юрый Рыгоравіч, тэл. +375 (1655) 65762;
тэл./факс. (1655) 69854, служба маркетынгу – тэл. 2 32 27; 6 20 53, e-mail: avtopark12@brest.by, http://apstolin.by.