Палавая свабода і палавая недатыкальнасць з'яўляюцца састаўной часткай канстытуцыйна-прававога статусу асобы і гарантуюцца Канстытуцыяй Беларусі
Да злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды асобы адносяцца: згвалтаванне (арт.166 КК), гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару (арт.167 КК), палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту (арт.168 КК) , распусныя дзеянні (арт.169 КК), прымушэнне да дзеянняў сэксуальнага характару (арт.170 КК) і інш.
Крымінальным заканадаўствам прадугледжваецца адказнасць за палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, прычым і ў тых выпадках, калі яны ўчынены без прыгнечання свабоды волі пацярпелага шляхам фізічнага або псіхічнага насілля і без выкарыстання бездапаможнага стану падлетка, г.зн. з добраахвотнай згоды пацярпелай (пацярпелага).
Такім чынам, здзяйсненне ўказаных дзеянняў нават па ўзаемнай згодзе з'яўляецца крымінальнай караючай дзеяй для таго, хто ўжо дасягнуў 18-гадовага ўзросту. Ступень палавой сталасці, папярэднія паводзіны, наяўнасць сэксуальных кантактаў у мінулым і іншыя падобныя акалічнасці, якія характарызуюць пацярпелую (пацярпелага), не маюць значэння для кваліфікацыі зробленага па арт.168 КК Беларусі. Санкцыя названага артыкула прадугледжвае два віды пакарання - абмежаванне волі на тэрмін ад двух да чатырох гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.
Праблема палавых замахаў у адносінах да непаўналетніх з'яўляецца адной з найсур'ёзных праблем сучаснага грамадства. У апошні час, нягледзячы на ўзмацненне жорсткасці мер адказнасці за злачынствы супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх, назіраецца тэндэнцыя да павелічэння падобных замахаў.
Асаблівасцю некаторых крымінальных спраў з'яўляецца тое, што абвінавачанымі выступаюць блізкія людзі пацярпелых - маці, бацька і айчым. Афіцыйная статыстыка праваахоўных органаў не адлюстроўвае поўную карціну палавых замахаў, учыненых у адносінах да дзяцей. Складанасць вядзення статыстыкі па палавых злачынствах у адносінах да непаўналетніх абумоўлена тым, што бацькі і дзеці хаваюць падобныя злачынствы.
Вывучаючы інфармацыю па фактах учыненых злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх, а таксама аналізуючы прычыны і ўмовы іх учынення, часта ўстанаўліваецца бескантрольнасць з боку бацькоў за паводзінамі падлеткаў і аслабленыя бацькоўска-дзіцячыя сувязі, а таксама недасведчанасць у непаўналетніх з дзеючым заканадаўствам.
З прычыны высокай латэнтнасці злачынстваў названай катэгорыі ў большасці выпадку даводзіцца сутыкацца з злачынствамі, якія ўжо адбыліся. Адной з умоў учынення злачынстваў у дачыненні да малалетніх з'яўляецца тое, што яны з улікам іх узроўню развіцця ў сілу свайго ўзросту, натуральнай псіхасексуальнай няспеласці, абмежаванасці жыццёвага досведу не могуць разумець характар і значэнне здзяйсняных у дачыненні да іх дзеянняў і аказваць супраціў.
Процідзейнічаць падрыхтоўчай стадыі такіх злачынстваў вельмі праблематычна. Акрамя таго, злачынцы прымушаюць дзяцей хаваць тое, што здарылася, выкарыстоўваючы розныя спосабы ўздзеяння, у тым ліку шантаж (напрыклад: выкласці фота-матэрыялы ў інтэрнэт, калі дзіця пачне ўхіляцца ад іх патрабаванняў). У шэрагу выпадкаў, расследуючы крымінальныя справы, высвятляецца, што яны заводзяць знаёмствы з дзецьмі ў сетцы Інтэрнэт, перад гэтым вывучаюць дзіцячую псіхалогію для таго, каб хутка ўвайсці да дзяцей у давер. Часам дасылаюць дзецям фота ці відэа-матэрыялы парнаграфічнага зместу, расказваючы аб тым, што гэта цяпер модна і многія падлеткі жывуць гэтым. «Педафілы» стараюцца старанна хаваюць сваю злачынную дзейнасць, што прыводзіць да шматэпізоднасці такіх злачынстваў. Як вынік, на працягу некалькіх месяцаў, часам і гадоў, могуць учыняцца злачынствы ў адносінах да дзяцей.
Часам і маці, якая жыве сумесна, ведаючы аб тым, што бацька або айчым здзяйсняе ў дачыненні да дзіцяці злачынствы супраць палавой недатыкальнасці, саромеецца заявіць аб гэтым у міліцыю, або таксама баіцца наступстваў фізічнага гвалту.
Галоўная небяспека разгляданай групы замахаў заключаецца ў тым, што палавыя злачынствы, якія ўчыняюцца ў адносінах да непаўналетніх, груба скажаюць уяўленні дзіцяці аб свеце, пра сябе і парушаюць яго ўзаемаадносіны з іншымі людзьмі.
Дзеці становяцца замкнёнымі і палахлівымі, альбо залішне агрэсіўнымі. Толькі палова дзяцей, якіх лёс звёў з педафіламі, здольныя вярнуцца да нармальнага жыцця. Дапамагчы тут можа толькі прафесійны псіхолаг.
У дачыненні да дадзенай групы замахаў, папераджальна-прафілактычная дзейнасць уключае ў сябе цэлы комплекс мер. Па-першае, інфармацыйна-тлумачальная, культурна-асветніцкая праца з насельніцтвам, непаўналетнімі і ахвярамі сэксуальнага гвалту (распаўсюд пісьмовай інфармацыі і тлумачэнняў). Па-другое, рэгулярныя сустрэчы з навучэнцамі школ, устаноў сярэдняй і вышэйшай прафесійнай адукацыі і да т.п., накіраваныя на павышэнне ўзроўню палавой асвечанасці падлеткаў і папярэджанне здзяйснення (імі і ў адносінах да іх) амаральна-сэксуальных учынкаў. Па-трэцяе, кантроль і праца з падлеткамі і іх сем'ямі, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Асноўная задача ў прафілактычнай рабоце ў дачыненні да палавых злачынстваў у адносінах да непаўналетніх заключаецца ў павышэнні свядомасці грамадства, усведамленні крыніцы насілля, правядзенні асветніцкіх і адукацыйных праграм, а таксама ў абароне правоў уразлівых членаў сям'і – дзяцей і непасрэдная дапамога ў крызісных сітуацыях.