СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // 80-ГОДДЗЕ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ

ПОДЗВІГ У ІМЯ ВЫЗВАЛЕННЯ

05/07/2024 11:07

 


 


У 80-годдзе вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Беларусь адзначыла галоўнае дзяржаўнае свята-Дзень Незалежнасці. Усе гэтыя гады мы працягваем шанаваць і захоўваць памяць аб подзвігу нашых продкаў. Гэта з’яўляецца вялікай аб’яднальнай сілай для ўсіх беларусаў і вучыць нас шанаваць жыццё, мір і свабоду. Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці і 80-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшлі па ўсёй краіне.

У Століне святочныя мерапрыемствы пачаліся з традыцыйнага шэсця, удзел у якім прынялі больш за тры тысячы чалавек – жыхароў і гасцей горада. Прайшло яно па-сапраўднаму маштабна – па цэнтральнай вуліцы Савецкай прайшліся прадстаўнікі ўсіх сельскіх Саветаў раёна, навучэнцы школ і спартыўных аддзяленняў, прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада. Таксама па вуліцы прайшоў тэатралізаваны мітынг «Подзвіг у імя вызвалення» з праходжаннем тэхнікі – тэматычна аформленых машын, якія дэманстравалі эпізоды Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. А ў завяршэнні шэсця прадстаўнікі ўлады і грамадскасці ўсклалі кветкі да брацкай магілы загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.


3 ліпеня – гістарычна важная дата ў лёсе нашай Радзімы, якая стала сімвалам міру і сімвалам свабоды. Сімвалам, які аб’яднаў наш народ галоўнымі фундаментальнымі каштоўнасцямі – мірнае неба над галавой, шчасце і згода ў кожнай сям’і і вядома – любоў – любоў да роднай Беларусі. Сёння, як ніколі, мы адчуваем сябе адной вялікай сям’ёй. Мы разумеем, як гэта выдатна – жыць у мірнай краіне з тысячагадовым мінулым, якім кожны з нас па праву ганарыцца. Але нават праз дзесяцігоддзі мы ў думках вяртаемся да тых далёкіх гераічных дзён, уваскрашаючы яркія старонкі летапісу ваенных гадоў. Ці маглі ведаць нашы дзеды і прадзеды ў далёкім 41-ым, што ім прыйдзецца перажыць крывавую Вялікую Айчынную вайну?!


Са святочнай прамовай да ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемстваў звярнуўся старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі.
– Гісторыя беларуская дзяржаўнасці заўсёды была няпростай. Да сваёй незалежнасці беларусы шлі праз войны, самаадданыя подзвігі і вялікую працу. І сёння мы вельмі ашчадна ставімся да гістарычнай памяці кожнай эпохі, – адзначыў кіраўнік раёна. – 80 гадоў на зямлі Беларусі мірнае жыццё. Але яе жыхары заўсёды памятаюць і ўшаноўваюць імёны тых, хто меў магчымасць жыць, ствараць сёння. Наша галоўная задача – захаваць гэту свяшчэнную памяць і не дазволіць перапісаць гісторыю. Мы бу-дзем гаварыць і памятаць пра гэта заўсёды!
Рыгор Васільевіч заўважыў, што змяняюцца эпохі, паскараецца тэмп жыцця, але застаецца нязменнай жыццёвая каштоўнасць любой дзяржавы – патрыятызм яго грамадзян, што пачынаецца з любові да сваё радзімы, з гонару за сваю сям’ю, горад і за людзей, якія жывуць побач.
За гады незалежнасці Беларусь устойліва развіваецца ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сацыяльнай і навуковай сферах, знешняй палітыцы і абароне. З кожным годам павышаюцца ўзровень і якасць жыцця насельніцтва. Мы маем вялікую каштоўнасць – спакой і згоду ў нашым доме. А яны нам вельмі дорага дасталіся. Таму Дзень Рэспублікі – гэта свята тых, каму зразумелы нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе квітнення і любоў да роднай зямлі.
Стала ўжо добрай традыцыяй у Дзень Незалежнасці адзначаць і яшчэ адно свята – Дзень горада Століна.
Старшыня райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі са святочнай сцэны звярнуўся да гараджан і гасцей:
– У горада ёсць свой твар, уласны каларыт і асаблівасці. Столін расце і развіваецца – ён чысты і ўтульны, радуе кветкамі і прыгожымі кампазіцыямі-талісманамі, што ёсць у кожнай арганізацыі. Але самае галоўнае яго багацце і гонар – вы, яго жыхары. Вас заўсёды адрознівалі вялікі прафесіяналізм, працавітасць і адказнасць. Вы сваімі рукамі пабудавалі гэты горад, удыхнулі ў яго дух энтузіязму і аптымізму.
Кіраўнік раёна выказаў словы падзякі ўсім нераўнадушным жыхарам, працоўным калектывам, прыватным прадпрымальнікам і грамадскім арганізацыям.
– Мы шмат зрабілі, але планаў у нас яшчэ больш. Таму што для працавітых сталінчан работа – гэта лад жыцця, а цяжкасці – стымул рухацца наперад. Ды і дэвіз наш яскрава вызначае нашу пазіцыю – «Адданасць Радзіме – гонар для палешука», – падкрэсліў Рыгор Васільевіч.
Падчас урачыстасцяў са святочнай сцэны прагучаў, калі можна так сказаць, гімн Столінскага раёна. Адбыўся дэбют песні «Столінскі край». Словы маладога паэта Івана Ляшкевіча, музыка Фёдара Вайцяхоўскага. Выканалі песню салісткі Заслужанага інструментальнага ансамбля «Брыз» Наталля Пратасавіцкая і Ірына Шульжык.

Рэчыца


Плошча 40 гадоў Перамогі.
Права падняць дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь удастоены воін-інтэрнацыяналіст Уладзімір Карповіч і ваеннаслужачы пагранічнай камендатуры «Рэчыца» Аляксей Валошка.
Павіншавалі прысутных дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вячорка, старшыня Рэчыцкага сельсавета Андрэй Дамашчук, настаяцель царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы Павел Дабрынец. Яны звярнуліся да самага цяжкага і гераічнага перыяду ў жыцці народа, гаварылі пра подзвіг нашых вызваліцеляў і мір, спагаду, любоў і адданасць беларусаў сваёй зямлі.
– Вось ужо на працягу 80 гадоў, збіраючыся каля такіх святых месцаў, мы задумваемся над будучыняй нашых дзяцей і ра-зумеем сваю адказнасць, каб не дазволіць паўтарыцца трагедыі народа, – падкрэсліў Аляксандр Мікалаевіч. – Мы жывём у складаны час: эканамічныя санкцыі, інфармацыйная блакада і атакі, баявыя дзеянні… Але пакуль мы разам, мы не дапусцім, каб наша зямля зведала тое, што адбылося тут 80 гадоў таму.
Прадстаўнікі арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў усклалі кветкі і вянкі да брацкай магілы вызваліцеляў Рэчыцы, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання.
Вядучыя падкрэслілі, што Дзень Незалежнасці – гэта дзень ушанавання памяці тых, хто адстаяў нашу незалежнасць, хто паказаў яскравы прыклад гераізму і пакінуў незабыўны след у нашых сэрцах. Мы любім нашу краіну і беражом сваю свабоду. Мы ганарымся сваім народам, сваёй незалежнасцю, бо, нягледзячы на ўсе жыццёвыя выпрабаванні, нішто не зрабіла нас жорсткімі і абыякавымі, а далёка за межамі нашай краіны беларускі народ славіцца працавітасцю і сумленнасцю, ветлівасцю і гасціннасцю, дабрынёй і пявучасцю.
У час мерапрыемства гучалі песні і танцы ў выкананні мясцовых артыстаў, разгарнуліся імправізаваныя сцэнічнічныя кампазіцыі.

Давид-Городок

Напярэдадні Дня Незалежнасці і 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у

г. Давід-Гарадку ля помніка ў гонар загінуўшых воінаў і мірных жыхароў адбыўся мітынг.


- Сёння мы жывем у свабоднай краіне, але наша незалежнасць - гэта не спадчына, якая выдаецца навечна. Яе трэба берагчы як самае каштоўнае, што ёсць у беларускага народа. Менавіта таму мы кожны раз успамінаем усіх тых, хто ваяваў за мірнае неба для нас. За 80 мірных гадоў выраслі пакаленні спадчыннікаў пераможцаў, якія і павінны захаваць гістарычную памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, не пакінуць у забыцці ніводнага загінуўшага салдата, аддаць даніну падзякі за гераічны подзвіг усім ветэранам вайны і працоўнага фронту, якія пайшлі ў свет іншы, - адзначыў старшыня гарвыканкама. Вячаслаў Стаднік.

Пасля хвіліны маўчання да падножжа помніка загінуўшым воінам ад прадстаўнікоў працоўных калектываў горада леглі вянкі.

Навучэнка СШ №1 Ніколь Ляшкевіч выканала песню “Васільковае неба”.

- Няхай над нашай роднай Беларуссю будзе заўсёды чыстае мірнае неба, спакой у сэрцах людзей, няхай у дамах пануе мір і згода, - такімі словамі завяршыла ўрачысты мітынг вядучая Ганна Пенчык.


Беларусь - імя перамогі


Пад такой назвай 2 ліпеня ў аг. Альшаны прайшоў мітынг, прысвечаны галоўнаму дзяржаўнаму святу і 80-й

гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на якім прысутнічаў старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі працаўнікоў АПК Уладзімір Семянюк.

- Наш народ стаяў да смерці і здзейсніў, здавалася б, немагчымае - паклаў канец зверствам нацызму. Дзякуючы гераізму і самаахвярнасці людзей у кароткія тэрміны былі адноўлены і ўзведзены новыя заводы і фабрыкі, арганізаваны сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, пабудаваны аб'екты сацыяльнай сферы. 80 гадоў беларускі народ жыве і працуе пад мірным небам. Магчымасць дыхаць свабодай, гадаваць дзяцей і радавацца кожнаму новаму дню даў нам ратны подзвіг нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў.

Прымалі віншаванні жыхары аграгарадка ў гэты дзень і ад намесніка старшыні Альшанскага выканаўчага камітэта Міхаіла Піваварэвіча. У сваёй прамове ён адзначыў, што менавіта 3 ліпеня была вызвалена сталіца Беларусі. І над горадам Мінскам зноў узняўся ў неба чырвоны сцяг. Гэты дзень стаў пунктам адліку незалежнасці нашай краіны, сімвалам свабоды і міру.

Пасля выступленняў удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка воінам, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Завяршылася мерапрыемства хвілінай маўчання ў памяць усіх, дзякуючы каму мы сёння жывем у ціхай і мірнай краіне.

 

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі