Чацвёртага снежня споўнілася 85 гадоў з моманту стварэння Брэсцкай вобласці. Нашага ўсімі любімага першага рэгіёна. Яго жыхары імкнуцца прыкласці ўсе намаганні, каб марка "Першы" адпавядала і ўзроўню развіцця.
Урачыстыя мерапрыемствы ў гонар юбілею прайшлі ў Брэсце.
Удзельнікамі сталі прадстаўнікі ўсіх раёнаў вобласці.
Віншавальны адрас юбілярам накіраваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. У ім ёсць такія словы: «Наш самы заходні рэгіён – зямля з унікальнай гісторыяй і найбагацейшай культурна-духоўнай спадчынай, на якой спрадвеку жылі таленавітыя і працавітыя людзі. Умелае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, вытворчая і тэхналагічная дысцыпліна, укараненне самага перадавога вопыту дапамагаюць зараз Брэсцкай вобласці ўтрымліваць лідзіруючыя пазіцыі ў краіне па многіх паказчыках. Гэта заканамерны вынік працы жыхароў Брэстчыны».
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык у сваім прывітанні адзначыў, што рэгіён падышоў да знакавай даты з дастойнымі вынікамі:
- Брэстчына - гэта вобласць з гадавым аб'ёмам прамысловай вытворчасці больш за сем мільярдаў даляраў у год. Гэта развіты аграрны сектар, які забяспечвае чвэрць вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і трэць аб'ёмаў экспарту прадуктаў харчавання ў краіне.
Гадавы аб'ём экспарту больш за чатыры мільярды даляраў - таксама Брэстчына. Гэта вобласць, дзе адзін з найважнейшых прыярытэтаў - здароўе людзей! Даступнасць і магчымасць атрымліваць якаснае медыцынскае абслугоўванне не толькі ў буйных гарадах, але і ў вёсцы.
Мы лідзіруем па нараджальнасці і колькасці шматдзетных сем'яў. І гэта на палескай зямлі. Больш за паўтары тысячы сем'яў выхоўваюць пяць і больш дзяцей.
Тут створаны ўсе ўмовы, каб гадаваць і выхоўваць дастойную моладзь, якая будзе пісаць гісторыю наступных дзесяцігоддзяў вобласці і краіны.
На нашых 30 тысячах квадратных кіламетрах мірна жывуць людзі больш за 100 нацыянальнасцей!
Забяспечваючы надзейную абарону больш за 600 кіламетраў дзяржаўнай мяжы, мы адкрыты для гасцей. Штогод вобласць наведваюць амаль два мільёны турыстаў.
Падставай для гонару з'яўляюцца і тры апошнія дзесяцігоддзі. Рэгіён у разы нарасціў аб'ёмы вытворчасці, экспарту, інвестыцый. У многім дзякуючы дапамозе і падтрымцы нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
У вобласці рэалізаваны маштабныя праекты ў сферы прамысловасці, аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту. І задача ўсіх, хто сёння жыве і працуе тут, не толькі захаваць і ўмацаваць дасягнутыя пазіцыі, але і быць гатовымі да заваявання новых вышынь.
Упэўнены, што ў нас усё атрымаецца. Бо тут жывуць асаблівыя людзі – працавітыя, таленавітыя, мудрыя, памяркоўныя.
Галоўнае, каб на нашай зямлі заўсёды быў мір, адзінства і згода ў грамадстве!
У рамках святочнага мерапрыемства лепшыя працаўнікі рэгіёну былі адзначаны заслужанымі ўзнагародамі. Прыемна, што ў іх ліку і прадстаўнікі Століншчыны. ДЛГУ «Палескі лясгас» Івану Гуднаму, Падзячныя пісьмы Брэсцкага аблвыканкама ўручаны майстру лесу Рубельскага лясніцтва Аляксандру Шабуньку і лесніку ДЛГУ «Палескі лясгас» Леаніду Сушчыку.
Представители всех районов области привезли в Брест свои экспозиции. В них были отражены основные достижения, а также представлены наиболее яркие, отличительные черты, характеризующие тот или иной регион.
Столинщина, в первую очередь, презентовала выставку многообразия овощей, ягод, фруктов, выращенных на полесской земле. В очередной раз подтвердив бренд большого белорусского огорода. Вкуснейшую и натуральнейшую продукцию предоставили ООО «Рольник», ЧТУП «Полесские пряности» и КУПП «Маньковичи», ОАО «Полесская нива» и «Теребежов-Агро», фермерские хозяйства «Семинис», «Опыт КАА», «Килогербс», «Лориник», «Люберт». Керамический кирпич – лучший строительный материал презентовал Горынский КСМ. Предприятие «Техпромстолин» показало образцы техники для обработки почвы.
Но не хлебом единым живут столинчане. Убедиться в этом можно было, посетив выставку работ народного мастера резьбы по дереву Ивана Супрунчика, а также с помощью изделий Центра гончарства из д. Городная. Изюминкой столинской экспозиции были экспонаты первого в области музея Матери и семьи. Туристический потенциал раскрыл районный физкультурно-спортивный клуб.
Работники отдела культуры, системы Столинского райпотребсоюза проявили творчество и креатив в создании презентации. Сделали её неповторимой!
Своими музыкальными композициями привносил праздничное настроение заслуженный коллектив Республики Беларусь народный ансамбль народной музыки «Выцінанка».
Елена КЛИМУШКО
Фото автора
и Александра ШУЛЬГАЧА
(газета «Заря»)