Рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці, заснаваны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў сувязі з аб'яўленнем у Рэспубліцы Беларусь 2024 года Годам якасці згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2023 г. № 375. Конкурс праводзіцца ў мэтах павышэння прэстыжу навуковай дзейнасці і якасці падрыхтоўкі нацыянальных кадраў, развіцця творчай актыўнасці, садзейнічання прафесійнаму росту маладых вучоных, стымулявання цікавасці да навуковай творчасці і прыцягнення моладзі ў навуку, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця дачынення да будучыні краіны.
Конкурс праводзіцца па 7-мі намінацыях: "Фізіка, матэматыка і інфарматыка - аснова якаснай апрацоўкі, перадачы, захоўвання і абароны інфармацыі"; "Фізіка-тэхнічныя інавацыі для павышэння канкурэнтаздольнасці айчынных вытворчасцей"; "Дасягненні хіміі і прыродакарыстання – Году якасці"; "Беражное стаўленне да прыродных рэсурсаў і захаванне біялагічнай разнастайнасці"; "Медыцынская навука - аснова высокай якасці жыцця"; "Гуманітарная навука - Году якасці"; "Аграрная навука - высокай якасці сельскагаспадарчай прадукцыі".
У кожнай з намінацый Конкурс праводзіцца па трох катэгорыях:
катэгорыя 1 - школьнікі і студэнты;
катэгорыя 2 – магістранты, аспіранты, маладыя вучоныя (да 35 гадоў па стану на 1 студзеня 2024 г.);
катэгорыя 3 – вучоныя акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі, настаўнікі, творчыя людзі (старэйшыя за 35 гадоў па стану на 1 студзеня 2024 г.).
У кожнай з катэгорый уручаюцца дыпломы I, II і III ступені.
Матэрыялы вылучэння работ на конкурс, аформленыя згодна з Палажэннем, накіроўваюцца ў адным экзэмпляры да 1 кастрычніка 2024 г. у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі па адрасе: 220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, д. 66. Заяўка на ўдзел у конкурсе ў тэкставым рэдактары Microsoft Word дадаткова накіроўваецца на электронны адрас у адпаведнасці з намінацыяй (пералік электронных адрасоў указаны ў пункце 14 Палажэння).