СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА // Грамадскія арганізацыі, партыі

РАЁНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ РГА «БЕЛАЯ РУСЬ»

25/04/2025 12:47

 Столінская раённая арганізацыя Рэспубліканскага аб'яднання "Белая Русь" зарэгістравана 25 студзеня 2008 года рашэннем Столінскага раённага выканаўчага камітэта (пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання № 01-10).


На гэты момант раённая арганізацыя ўключае ў сябе 85 пярвічных арганізацый з колькасцю 773 членаў. Арганізавана работа грамадскай прыёмнай, якая размешчана па адрасе: вул. Леніна,12.

Арганізацыя імкнецца да таго, каб любыя нашыя мерапрыемствы, акцыі насілі палітычную і ідэалагічную накіраванасць, былі максімальна набліжаныя да жыцця людзей.

У плане патрыятычнага выхавання раённая арганізацыя ўдзельнічае ў масавых імпрэзах з нагоды дзяржаўных, гісторыка-культурных, прафесійных свят, у мерапрыемствах, накіраваных на падтрымку прэстыжу сям'і.

СТАРШЫНЯ

Столінскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага аб'яднання «Белая Русь» -ШАЛАСТ ВЯЧАСЛАЎ НІКАЛАЕВІЧ
Як уступіць у РГА "Белая Русь"
Калі вы падзяляеце Праграму РГА «Белая Русь» і прызнаеце яго Статут, неабыякавыя да лёсу нашай Радзімы і жадаеце прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці краіны - Вы можаце стаць сябрам «Белай Русі».

Галоўнае: Членамі РГА "Белая Русь" могуць быць дзеяздольныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту.

Каб уступіць у РГА "Белая Русь", неабходна:

Крок 1. Звярнуцца ў вашу першасную арганізацыю па месцы працы.

Крок 2. Напісаць заяву аб прыёме ў РГА "Белая Русь".

Крок 3. Атрымаць дзве рэкамендацыі сябраў аб'яднання.

Двое сяброў «Белай Русі», якія да моманту падачы Вамі заявы

ужо ведаюць Вас як актывіста, патрыёта, які ўсведамляе адказ-

насць перад краінай, на заяве ў раздзеле «рэкамендацыі» ставяць свае

подпісы і расшыфроўваюць іх.
Крок 4. Падаць заяву на разгляд Рады першаснай арганізацыі.

Крок 5. На паседжанні Рады першаснай арганізацыі адбываецца галасаванне па Вашай кандыдатуры. Пасля гэтага Вы становіцеся членам аўтарытэтнага, найбуйнейшага ў Рэспубліцы грамадскага аб'яднання "Белая Русь".

Крок 6. Членскі білет уручаецца пасля афармлення і рэгістрацыі Вашых уліковых дакументаў у раённай (гарадской) арганізацыі.

Крок 7. Актыўна ўключыцца ў працу першаснай арганізацыі: добрасумленна працаваць на сваім працоўным месцы, служыць прыкладам сваім таварышам, атрымліваць і выконваць грамадскія даручэнні, удзельнічаць у мерапрыемствах.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі