Паважаныя жыхары Столінскага раёна!
Пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва звяртае Вашу ўвагу, што 14 чэрвеня 2023 года адбудзецца пасяджэнне камісіі ў Столінскім раённым выканаўчым камітэце (3 паверх, каб.84) час пасяджэння Камісіі з 10-00 да 11-00 гадзін.
Кожны жыхар раёна, які адчувае цяжкасці ў пошуку працы можа звярнуцца ў Камісію па пытанні садзейнічання ў працаўладкаванні, навучання , самазанятасці; у выпадку знаходжання ў цяжкай жыццёвай сітуацыі падаўшы пацвярджаюць дакументы або атрымаць кансультатыўную дапамогу .
Папярэдні запіс па тэл. 6 23 39, 2 83 43