СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная // Навіны

170 гадоў пажарнай службе Беларусі!

25/07/2023 13:55


Паважаныя работнікі і ветэраны пажарнай службы Беларусі!

Прыміце шчырыя віншаванні са знамянальнай падзеяй!

Сёння на вас ускладзена сур'ёзная задача па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. У вас на ўзбраенні – тэхнічныя магчымасці і прафесіяналізм, уменне прадбачыць надзвычайныя сітуацыі і пісьменна іх ліквідаваць.

Вашы нялёгкія будні поўныя небяспекі, а кожны выезд у мірны час – баявы. Гэта патрабуе вялізнага напружання сіл, волі і мужнасці, бо задача ратавальнікаў заўсёды адна – абараніць людзей.

Асаблівыя словы падзякі-ветэранам службы, якія з'явіліся заснавальнікамі слаўных традыцый і выхавалі годных правапераемнікаў.

Ад усёй душы жадаем вам спакою ў вашых няпростых працоўных буднях, мірнага неба над галавой і новых прафесійных здзяйсненняў!

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі