Сёння мы адзначаем святую дату - 82 гады таму наш горад быў вызвалены ад акупантаў.
У гэты дзень мы схіляем галовы перад подзвігам герояў, якія падарылі нам права на жыццё. 7 ліпеня 1944 года падчас Пінскай наступальнай аперацыі войскі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем маршала К. Ракасоўскага прынеслі свабоду на столінскую зямлю.
Цікавы факт: важную ролю ў вызваленні горада адыгралі партызаны брыгады ім. Леніна, якія прадухілілі падрыў ключавых стратэгічных аб'ектаў, не даўшы ворагу ператварыць Столін у руіны. Століншчына заплаціла вялізную цану за мір: 15 000 загінуўшых мірных жыхароў, 44 спаленыя вёскі, тысячы землякоў, якія не вярнуліся з фронту. Мы шануем памяць загінуўшых у Стасіна, Хіноўску, Вароні і на плошчы Леніна. Гэта наш агульны боль і наша вечная памяць.
Са святам, дарагія землякі! Жадаем кожнай сям'і здароўя, дабрабыту і мірнага неба. Няхай наш Столін квітнее, а памяць аб подзвігу продкаў натхняе нас на добрыя справы на карысць роднай Беларусі!