Столінскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што на падставе другога абзаца пункта 5 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 г. № 429-З "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, не харчовай спіртазмяшчальнай" абмяжоўваецца продаж алкагольных напояў з 00.00 да 24.00:
• 12 чэрвеня 2026 г. — у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;
• 1 верасня 2026 г. – у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да ўрачыстых мерапрыемстваў “Першы школьны званок”.
Выключэнні:
Названыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на:
• 1.Рознічны продаж алкагольных напояў у аб'ектах грамадскага харчавання на разліў.
• 2. Рэалізацыю алкагольных напояў рознічнымі гандлёвымі аб'ектамі для правядзення вясельных урачыстасцяў і рытуальных абрадаў.