З 20 сакавіка па 18 мая ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях, з 1 красавіка па 30 мая ў Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях, а таксама ў Мінску, з 10 красавіка па 8 чэрвеня ў Віцебскай вобласці Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Нераст" (далей - СКМ "Нераст") накіраванае на:
– узмацненне кантролю за выкананнем грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі патрабаванняў заканадаўства ў рыбалоўных угоддзях Рэспублікі Беларусь;
- вывядзенне з незаконнага абароту сетак і іншых забароненых прылад рыбалоўства;
- актывізацыю работы з мясцовым насельніцтвам, праваахоўнымі і прыродаахоўнымі органамі;
- правядзенне маштабнай прафілактычнай работы сярод насельніцтва ў мэтах папярэджання фактаў парушэння заканадаўства.
У рамках правядзення СКМ "Нераст", супрацоўнікі Столінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету наведваюць установы, працоўныя калектывы, праводзяць падворавыя абходы і тлумачаць грамадзянам:
- аб правядзенні Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь СКМ "Нераст", яго прафілактычнай накіраванасці;
– аб біялагічных асаблівасцях паводзін рыб у нераст, неабходнасць іх аховы ў гэты перыяд;
– аб дазволеных (забароненых) прыладах аматарскага рыбалоўства ў перыяд нерасту;
– аб парадку выкарыстання маламерных судоў грамадзянамі ў асабістых мэтах;
– аб забароне на захоўванне, рэалізацыю забароненых прылад рыбалоўства і ўстаноўленай адказнасці (магчымасць вызвалення ад адміністрацыйнай адказнасці);
– аб патрабаваннях заканадаўства і прадугледжанай адказнасці.
Усіх, неабыякавых да праблем роднай прыроды, грамадзян Столінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць інфармаваць пра наяўныя парушэнні, калі Вы сталі сведкам парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, паведаміце нам па тэлефоне 8-01655-51165, ці падайце відэаматэрыял на Viber, Telegram па нумары + 375-29-1236459, а таксама электроннай пошце: stolin_mri@gosinspekciya.gov.by.