СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Аб'ява аб конкурсе «Прадпрымальнік года»

06/05/2026 16:15

 У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2016 г. № 207 Міністэрства эканомікі аб'яўляе аб старце з 1 красавіка 2026 г. Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».


 Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў г. Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты, у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях: 
"Паспяховы старт"; 
"Стабільны поспех"; 
"Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці"; 
"Эфектыўны бізнес у сферы паслуг"; "Эфектыўны індывідуальны бізнес". 

Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) - у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў г. Мінска. 
Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2026 г. 
Удзел у конкурсе бясплатны.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі