![](https://www.stolin.brest-region.gov.by/uploads/files/photo-5381851999554888207-y-1.jpg)
Сцэнічная пляцоўка будзе размешчана ў цэнтры горада. Творчыя калектывы і сольныя выканаўцы парадуюць гасцей свята.
Галоўнай падзеяй фестывалю стане цырымонія ўшаноўвання працаўнікоў сяла: кіраўнікоў гаспадарак, камбайнераў, вадзіцеляў, аграномаў.
Узнагародзяць больш за 120 чалавек.
Гандлёвыя рады расцягнуцца больш за 2 км. Асноўная вуліца-Першамайская. Будуць працаваць больш за 100 павільёнаў і намётаў; Для наведвальнікаў арганізуюць больш за 2 тысячы пасадачных месцаў.
Зладзеную прадукцыю пакупнікам прапануюць каля 40 суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, рамеснікі, пчаляры, а таксама фізічныя асобы.
Дарэчы, прадпрыемствы арганізуюць дэгустацыі. У парку размесцяцца фуд-тракі.