24 верасня па ўсёй рэспубліцы, а таксама на тэрыторыі Столінскага раёна пройдзе Адзіны дзень бяспекі, накіраваны на папярэджанне надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў. Асноўныя задачы мерапрыемства - правядзенне ў арганізацыях навучання работнікаў правільным дзеянням ва ўмовах пажараў і няштатных сітуацый, а таксама дзеянням па аказанні першай дапамогі (гэта значыць самадапамогі, узаемадапамогі), у тым ліку да прыбыцця спецыяльных службаў (ратавальнікаў, медыцынскіх работнікаў, міліцыі). Ключавая роля ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў адводзіцца кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, незалежна ад формы ўласнасці. Менавіта яны з`яўляюцца галоўнымі выканаўцамі Адзінага дня бяспекі на месцах. У гэты дзень работнікі МНС наведаюць шэраг арганізацый, каб аказаць кансультатыўную дапамогу па правядзенні трэніровачных заняткаў, у тым ліку эвакуацыю людзей з будынкаў пры пажары. Ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі службамі і арганізацыямі раёна ратавальнікі арганізуюць у месцах масавага знаходжання людзей тэматычныя навучальныя пляцоўкі для насельніцтва. На гэтых пляцоўках усе ахвочыя змогуць атрымаць практычныя веды і навыкі, неабходныя для бяспечных паводзін у надзвычайных сітуацыях. У прыватнасці, на тэрыторыі горада Століна будзе арганізавана тэматычная пляцоўка ў парку культуры і адпачынку, якая будзе працаваць з 11.00 да 13.00. Для зручнасці грамадзян і арганізацый на афіцыйным сайце МНС створаны спецыялізаваны раздзел з аўдыё- і відэаматэрыяламі, а таксама наглядна-выяўленчай прадукцыяй - у дапамогу кіраўнікам і работнікам арганізацый пры падрыхтоўцы і правядзенні Адзінага дня бяспекі. ( https://mchs.gov.by/edinyy-den-bezopasnosti/?_ga=2.142883125.1073571006.1789363310-777140147.1755761059 ) МНС заклікае! Паставіцца да мерапрыемства з разуменнем і прыміце актыўны ўдзел. Бяспека пачынаецца з кожнага з нас. Даведачна: Актуальнасць мерапрыемства пацвярджаецца трагічнымі здарэннямі, якія здараюцца ў свеце. Так (па дадзеных інтэрнэт-крыніц), 5 снежня 2009 года адбыўся пажар у начным клубе «Кульгавы конь» (г. Перм, Расія), ад якога загінулі 156 чалавек, 27 студзеня 2013 года ў начным клубе «Kiss» (г. Санта-Марыя, Бразілія) 2 3 гады ў ГЦ «Зімовая вішня» (г. Кемерава, Расія) - больш за 60 чалавек, з іх 37 дзяцей, яшчэ каля 80 атрымалі траўмы. Прычынамі і ўмовамі, якія прывялі да такой колькасці ахвяр, былі памылкі пры эвакуацыі, паніка. У Рэспубліцы Беларусь пажараў з такімі трагічнымі наступствамі не дапушчана, тым не менш пытанне правільнай эвакуацыі людзей з грамадскіх будынкаў пры пажары заўсёды актуальнае. Штогод на аб'ектах арганізацый рэспублікі адбываюцца пажары. Так, за 8 месяцаў 2026 г. на аб'ектах арганізацый (без уліку транспарту і жылога фонду) адбылося 399 пажараў, ад якіх загінула 10 чалавек і 41 траўміраваны. Як на працоўным месцы, так і ў грамадскім можа здарыцца пажар, жыццё і здароўе чалавека, а таксама тых,хто аказаўся побач, будзе залежаць ад правільнасці яго дзеянняў.