ТЭМА: ЗАБЕСПЯЧЭННЕ БЯСПЕКІ ЖЫЦЦЯДЗЕЯЛЬНАСЦІ: АД КІБЕРАТАК ДА ПРАВІЛ НА ДАРОГАХ
Ва УП «Столінская ПМК-24» прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам старшыні Столінскага РУС Максіма Лук'янчыка. З калектывам абмеркавалі дзве найважнейшыя тэмы:
Бяспека на дарогах: Старшыня райвыканкама Сяргей Жыдзецкі зрабіў асаблівы акцэнт на папярэджанні дзіцячага дарожнага траўматызму і правілах выкарыстання сродкаў персанальнай мабільнасці (электрасамакатаў, гіраскутараў).
Барацьбу з кіберзлачыннасцю: Начальнік РАУС Максім Лук'янчык папярэдзіў аб новых выдасканаленых схемах інтэрнэт-ашуканцаў і даў практычныя парады, як абараніць свае зберажэнні.
Кіраўнік раёна заклікаў работнікаў праяўляць максімальную пільнасць, фінансавую граматнасць і няўхільна выконваць ПДР.