УВАГА ГРАМАДЗЯН БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ!
Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў аб'яўляе Конкурс грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва Брэсцкай вобласці.
Тэрмін рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў - 2024 год.
Прыём праектаў і заявак будзе ажыццяўляцца з 21 лютага да 21 сакавіка 2024 года.
Праекты грамадзянскіх ініцыятыў накіроўваюцца ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў для іх папярэдняга разгляду.
на папяровым носьбіце па адрасе: 224005 г.Брэст, вул.Леніна, 11, каб.43,
у электронным выглядзе ў PDF-фармаце на электронны адрас: oblsovet@brest-region.gov.by з паметкай тэмы электроннага ліста "Праект грамадзянскай ініцыятывы").
Да праекту прыкладаецца заяўка, якая змяшчае звесткі аб ініцыятары (прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату нараджэння, месца пражывання), у тым ліку яго кантактныя дадзеныя.
Ініцыятарам могуць быць указаны іншыя звесткі, якія маюць значэнне для рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы.
Праект грамадзянскай ініцыятывы павінен адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 3 артыкула 36 `Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь"
Праекты, якія прайшлі папярэдні разгляд у абласным Савеце дэпутатаў, будуць дапушчаны да конкурснага адбору, які праводзіцца Брэсцкай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў.