СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Для звесткі аўтамабільных перавозчыкаў пасажыраў аўтамабілямі-таксі

29/04/2026 12:54

  Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Столінскім раёне звяртае ўвагу аўтамабільных перавозчыкаў пасажыраў аўтамабілямі-таксі, што пры выкананні аўтамабільных перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі прыём плацяжоў ажыццяўляецца з выкарыстаннем касавага падсумоўваючага апарата, сумешчанага з таксометрам. Дзеянне норм заканадаўства ў частцы неабходнасці выкарыстання касавага абсталявання і (або) картачных плацежных тэрміналаў не распаўсюджваецца на юрыдычныя асобы і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымаюць плацяжы ў свой адрас у безнаяўнай форме за паслугі аўтамабільных перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі, заказаныя і аплачаныя пры дапамозе электроннай інфармацыйнай сістэмы толькі з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскіх. Пры прыёме плацяжоў у свой адрас за паслугі аўтамабільных перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі, замоўленыя з выкарыстаннем электроннай інфармацыйнай сістэмы, наяўнымі грашовымі сродкамі і (або) банкаўскімі плацежнымі карткамі суб'екты гаспадарання абавязаны выкарыстоўваць касавы падсумоўваючы апарат, сумешчаны з таксометрам, з устаноўленым сродкам кантролю падатковых органаў або праграмную касу. За парушэнне парадку выкарыстання касавага абсталявання і (або) плацежных тэрміналаў пры аказанні паслуг, а таксама адсутнасць такога абсталявання і (або) тэрміналаў пры аказанні паслуг прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Пры гэтым неаднаразовае (два разы і больш на працягу 12 месяцаў запар) парушэнне ўстаноўленага парадку выкарыстання касавага абсталявання і прыёму сродкаў плацяжу з'яўляецца падставай для выключэння з "Рэестра аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах".

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі