СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

ЁСЦЬ 100000 тон! ГРАНДЫЁЗНАЯ ПЕРАМОГА ХЛЕБАРОБАЎ СТОЛІНШЧЫНЫ!

03/08/2026 08:31

Аграрыі Столінскага раёна пераадолелі запаветную і найважнейшую мяжу - у каравай краіны пакладзена статысячная тона збожжа! 


Гэта не проста вялікая лічба - гэта вынік каласальнай, самаахвярнай працы сотняў людзей. Камбайнеры, вадзіцелі, аператары сушыльных комплексаў, аграномы і інжынеры гэтымі днямі працуюць на мяжы магчымасцей, змагаючыся за кожны каласок на палескіх нівах! Нашы хлебаробы ў чарговы раз даказалі: адданасць роднаму краю, найвышэйшы прафесіяналізм і любоў да зямлі здольныя пакараць любыя вяршыні! 

Ад усёй душы віншуем нашых герояў-хлебаробаў з гэтым важкім поспехам! Нізкі паклон вам за цяжкую працу, вернасць прафесіі і важкі ўклад у харчовую бяспеку краіны! 

Ганарымся Століншчынай! Толькі наперад, да новых рэкордаў!

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі