Восьмы раз у аграгарадку Рамель Столінскага раёна адбудзецца фестываль «Палеская ніва», які ўключае не толькі спаборніцтвы на конях, але і іншыя мерапрыемствы. У 2024 годзе арганізатары вырашылі заахвоціць удзельнікаў новай узнагародай.
Фестываль коней "Палеская ніва-2024" пройдзе 17-18 жніўня ў аграгарадку Рамель Столінскага раёна. Менавіта тут размешчана сельгаспрадпрыемства, на балансе якога знаходзіцца конезавод.
Праграма свята традыцыйна ўключае некалькі відаў спаборніцтваў:
раённыя спаборніцтвы конных запрэжак;
рэспубліканскія спаборніцтвы па пераадоленні перашкод на прызы ААТ "Палеская ніва";
дзіцячыя спаборніцтвы на поні.
Пачатак спаборніцтваў:
17 жніўня - 10:00, 18 жніўня - 12:00.
Для наведвальнікаў фестывалю прадугледжана разнастайная канцэртная праграма. Будуць працаваць гандлёвыя рады, горад майстроў, атракцыёны, казацкі стан, цыркавыя артысты, а завершыцца свята дыскатэкай.
У 2024 годзе кіраўніцтва ААТ «Палеская ніва» вырашыла вылучыць спецыяльны прыз коням, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах. Дадатковая ўзнагарода прызначана для скакуноў, народжаных на конным заводзе прадпрыемства.