Галоўны элемент восеньскай бяспекі - флікер! Са скарачэннем светлавога дня бачнасць на дарогах пагаршаецца, і ў цемры пешаход становіцца незаўважным для вадзіцеляў. Лічбы, якія ратуюць жыццё: Без флікера вадзіцель заўважае пешахода ўсяго за 25-30 метраў. Святловяртальнік павялічвае гэтую дыстанцыю да 130-150 метраў, даючы час на тармажэнне. Як правільна насіць: замацоўвайце флікеры на верхнім адзенні, сумках або заплечніках так, каб яны былі бачныя кіроўцу абапал. Паклапаціцеся пра сябе і блізкіх - праверце наяўнасць святлоадбівальнікаў у дзяцей і пажылых сваякоў. Будзьце прыкметныя на дарозе ў цемры