З улікам цёплага надвор'я Дзяржаўтаінспекцыя ўзмоцніць кантроль за выкананнем Правілаў дарожнага руху на дарогах мясцовага значэння і ў зонах адпачынку. Таксама ўборы ДПС забяспечаць дарожную бяспеку ў месцах правядзення рэлігійных мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Вялікадня. Першачарговую ўвагу нададуць своечасоваму выяўленню нецвярозых вадзіцеляў і бяспраўнікаў. Будуць прыняты дадатковыя меры па спыненні парушэнняў асобамі, якія кіруюць двухколавым транспартам.
Рэйдавыя групы спецпадраздзялення ДПС "Страла" накіраваны ў найбольш аварыйныя раёны Брэсцкай вобласці.
