СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Канчатак ацяпляльнага сезона

04/05/2026 17:02

 Вось і падышоў да канца ацяпляльны сезон. За час ацяпляльнага перыяду сур'ёзных аварый і інцыдэнтаў на аб'ектах цеплазабеспячэння Брэсцкай вобласці не зарэгістравана. На тэрыторыі г. Століна і Столінскага раёна знаходзяцца 11 прад-прыемстваў, якія эксплуатуюць 49 цеплакрыніц, за якімі ажыццяўляе кантроль Дзяржпрамнагляд. На працягу ўсяго ацяпляльнага перыяду інспектара Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду ажыццяўлялі кантроль стану прамысловай бяспекі шляхам правядзення выбарачных праверак, а таксама мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару ў тым ліку і на прадпрыемствах Столінскага раёна. У цэлым сітуацыя на паднаглядных цеплакрыніцах здавальняючая. Аднак у арганізацыі работы па забеспячэнні прамысловай бяспекі, прадпрыемстваў ёсць шэраг парушэнняў. Найбольш характэрнымі з іх з'явіліся: парушэнні пры вядзенні аператыўнай дакументацыі, нізкі ўзровень вытворчага кантролю за эксплуатацыяй патэнцыйна небяспечных аб'ектаў. Праблемным пытаннем з'яўляецца недастатковы кантроль з боку інжынерных службаў суб'ектаў прамысловай бяспекі за аператарамі (машыністамі) кацельняў пры выкананні імі сваіх абавязкаў. Неабходнасць такога кантролю абумоўлена часта нізкім узроўнем падрыхтоўкі персаналу, а таксама выкананнем Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 № 1 "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны". Вясенне-летні перыяд не падстава расслабляцца, а наадварот - гарачая пара для падрыхтоўкі да новага ацяпляльнага сезона. Як гаворыцца: «Готуй сані ўлетку…». Кіраўнікам прадпрыемстваў і ўстаноў трэба ўлічыць усе недахопы пры праходжанні ацяпляльнага перыяду 2025/2026 г.г. і прыняць неабходныя меры, каб не дапусціць іх паўтарэння. Вядучы дзяржаўны інспектар Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду Аляксандр Губін

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі