Лепшыя ў раёне
Падведзены вынікі штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2023 годзе ў арганізацыях Столінскага раёна, які праводзіўся ў мэтах актывізацыі работы па ахове працы, прафілактыкі і папярэджання вытворчага траўматызму, павышэння зацікаўленасці працадаўцаў у стварэнні здаровых і бяспечных. У аглядзе-конкурсе прынялі ўдзел больш за трыццаць юрыдычных асоб рознай формы ўласнасці, а таксама адасобленыя падраздзяленні, якія маюць уліковы нумар плацельшчыка, размешчаныя на тэрыторыі нашага раёна.
Камісіяй па правядзенні агляду - конкурсу вызначаны пераможцы ў наступных намінацыях:
«Арганізацыі невытворчай сферы»:
Першае месца з прысваеннем звання "Узорная арганізацыя Столінскага раёна па ахове працы" - філіял "Аўтамабільны парк №12 г.Столін" адкрытага акцыянернага таварыства "Брэстаблаўтатранс";
Другое месца - установа аховы здароўя "Столінская цэнтральная раённая бальніца";
Трэцяе месца - Дзяржаўная ўстанова «Столінскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».
"Арганізацыі вытворчай сферы са спісачнай колькасцю работнікаў на канец года да 100 чалавек уключна":
Першае месца з прысваеннем звання "Узорная арганізацыя Столінскага раёна па ахове працы" - адкрытае акцыянернае таварыства "Торфапрадпрыемства "Глінка";
Другое месца - Столінскі раён электрычных сетак, філіяла "Пінскія электрычныя сеткі" рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Брэстэнерга";
Трэцяе месца - камунальнае унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства "Вороні".
"Арганізацыі вытворчай сферы са спісачнай колькасцю работнікаў на канец года звыш 101 чалавека":
Першае месца з прысваеннем звання "Узорная арганізацыя Столінскага раёна па ахове працы" - вытворчае ўпраўленне "Пінскгаз" Столінскі раён газазабеспячэння;
Другое месца - дзяржаўнае унітарнае будаўнічае прадпрыемства "Столінская ПМК-24";
Трэцяе месца - камунальнае унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства "Беражнае";
Рашэннем Столінскага райвыканкама арганізацыям, прызнаным пераможцамі агляду-конкурсу, уручаны дыпломы і грашовая ўзнагарода для правядзення мерапрыемстваў па ахове працы і заахвочванні работнікаў, якія ўнеслі найбольшы асабісты ўклад у паляпшэнне ўмоў і аховы працы. Пераможцы ў намінацыях прадставяць наш раён у абласным аглядзе-конкурсе.