У Брэсце 2 чэрвеня адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў XIX Нацыянальнага конкурсу»Залатая Літара". Усяго на конкурс паступіла 414 заявак, але толькі 21 удзельнік атрымаў запаветную статуэтку.
У намінацыі " Лепшы фотакарэспандэнт абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў» пераможцам названы Аляксандр Нікіфарэнка, адказны сакратар рэдакцыі Столінскай раённай газеты «Навіны Палесся».
Віншуем Аляксандра і жадаем новых творчых перамог!