СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Лукашэнка: Дзень народнага адзінства сімвалізуе нацыянальную годнасць і гістарычную справядлівасць

17/09/2026 09:18

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень народнага адзінства сімвалізуе нацыянальную годнасць і гістарычную справядлівасць. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам з нагоды гэтага свята, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"17 верасня 1939 года - дзень уз'яднання беларускага народа. Дзень вяртання роднай зямлі, аддадзенай без нашай волі на доўгія 18 гадоў. Гэта драматычная і ў той жа час гераічная старонка, перагарнуўшы якую нацыя аб'ядналася і з'ядналася. Сёння мы адзначаем свята, якое сімвалізуе нацыянальную годнасць і гістарычную справядлівасць. На працягу стагоддзяў гэтыя каштоўнасці нас збліжалі і рабілі мацнейшымі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што любоў да Радзімы, шанаванне сваіх вытокаў, пачуццё гонару за народ і ўсё створанае ім на працягу стагоддзяў - аснова міру і згоды ў Беларусі. "Мэта і сэнс жыцця кожнага - захаваць наш агульны дом у імя шчаслівай будучыні дзяцей і ўнукаў", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў суайчыннікам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі суайчыннікам з Днём народнага адзінства

Дарагія беларусы!

Віншую вас з Днём народнага адзінства.

17 верасня 1939 года - дзень уз'яднання беларускага народа. Дзень вяртання роднай зямлі, аддадзенай без нашай волі на доўгія 18 гадоў. Гэта драматычная і ў той жа час гераічная старонка, перагарнуўшы якую нацыя аб'ядналася і з'ядналася.

Сёння мы адзначаем свята, якое сімвалізуе нацыянальную годнасць і гістарычную справядлівасць. На працягу стагоддзяў гэтыя каштоўнасці нас збліжалі і рабілі мацнейшымі.

Любоў да Радзімы, шанаванне сваіх вытокаў, пачуццё гонару за народ і ўсё створанае ім на працягу стагоддзяў - аснова міру і згоды ў Беларусі. Мэта і сэнс жыцця кожнага - захаваць наш агульны дом у імя шчаслівай будучыні дзяцей і ўнукаў.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка,
17 верасня 2026 года.-0-

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі