СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Лукашэнка: у Беларусі сёння вялізныя магчымасці

22/11/2024 14:17

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі для самарэалізацыі сёння вялізныя магчымасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са студэнтамі ВНУ гуманітарнага профілю ў фармаце "Адкрыты мікрафон з Прэзідэнтам", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся. Гэта выпакутавана народам. Паглядзіце на гэта. Агітую вас за гэта. У краіне сёння вялізныя магчымасці, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Не хочаш у краіне, працуй па спецыяльнасці, спалучаючы свае веды і адукацыю з дружалюбнымі краінамі".

"У нас добрую адукацыю даюць. Але адукацыю мы даём нашым дзецям для нашай краіны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што некаторыя грамадзяне Беларусі, так званыя прыхільнікі перамен, збеглі за мяжу. "А цяпер натоўпамі просяцца вярнуцца назад. Я гэта ведаю, я ў гэта ўнікаю, я быў вымушаны стварыць камісію - узначальвае генеральны пракурор. Усялякае ж было. Нехта ачумеў, адурэў. Некага сагітавалі... Нават калі ўчыняў злачынствы, ну адказвай па законе. Я не магу закрыць краіну для іх вяртання. Але калі ты бачыш, што ты тут ужо нарабіў столькі, што проста пойдзеш, куды трэба, - яны там сядзяць", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў некаторых краінах гэтыя выехаўшыя пастаянна адчуваюць сябе людзьмі другога гатунку: "Усё часцей і часцей, мяне інфармуюць аб гэтым, прыходзяць на работу, нават у Польшчы. Ты хто? - З Беларусі. - Другога гатунку, ты будзеш там посуд пакуль мыць. Яны аб гэтым гавораць: "Ты - другога гатунку чалавек".

У Беларусі ж у гэтым плане сітуацыя адваротная. "Не важна, якой ты нацыянальнасці, ты - родны. У нас так людзі выхаваны. Яны абагрэюць, накормяць і апошняе аддадуць для чужога чалавека", - заўважыў беларускі лідар.

"Таму трэба ўсё паспрабаваць сваімі рукамі, але не раю спрабаваць так, каб потым не вярнуцца да таго, што ты страціў. Не спяшайцеся. Гавораць, час ляціць, гэта праўда, але жыццё доўгае. Не спяшайцеся. Таму што паедзеце, карані адсечаце і там будзеце ўвесь час людзьмі другога гатунку. Некаторыя і нармальна ж зарабляюць, але іх прыгнятае тое, што яны другога гатунку людзі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Думайце, хлопцы і дзяўчаты. Я ж прыйшоў вас агітаваць і гэту прапаганду пашыраць. А вы думайце, вам вырашаць. Як бачыце, краіна не загінула без гэтых выехаўшых. Абсалютна не загінула. І не загіне ніколі", - канстатаваў беларускі лідар.

У гісторыі, дадаў ён, не раз так было, у тым ліку фарміраваліся так званыя ўрады ў выгнанні, але гэта не мела эфекту.

"Не спяшайцеся. Нехта хоча паспрабаваць - паспрабуйце. Я не магу зачыніць дзверы для вас. Вы ўсё роўна прасочыцеся праз граніцу і паспрабуеце там чужога хлеба. Але чужы хлеб заўсёды горкі. Гэта не я прыдумаў. Таму жывіце ў сябе, атрымлівайце тут адукацыю. Адукацыя нармальная, калі вы жадаеце вучыцца", - заклікаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі