Міністэрствам культуры сумесна з УА
"Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў" аб'яўлены
Рэспубліканскі конкурс чытальнікаў, прысвечаны 80-й годдзю вызвалення Рэспублікі
Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай
Айчыннай вайне.
Тэрміны правядзення конкурсу - з 16
верасня па 24 лістапада 2024 г.
у два туры: адборачны тур (у дыстанцыйнай
форме) і заключны тур (у вочнай форме, на базе Спартыўна-культурнага цэнтра
ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў»).
Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца
выканаўцы ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў.
Намінацыі конкурсу:
"Проза (індывідуальнае
выкананне)";
"Паэзія (індывідуальнае
выкананне)".
Заяўкі на ўдзел у конкурсе накіроўваюцца ў перыяд з 16 верасня па 1 кастрычніка 2024 г. на электронную пошту: pc-art-major@mail.ru (з паметкай "Конкурс чытальнікаў").