24 мая найлепшыя выпускнікі 11 класаў устаноў адукацыі Столінскага раёна прынялі ўдзел у рэспубліканскім свяце "Апошні званок -2024", якое прайшло ў маладзёжнай сталіцы горадзе Брэсце.
Гэта Пупенка Максім (СШ 4 г. Століна), Ракала Аляксандр (Церабежаўская СШ), Гром Міхаіл (Сямігосціцкая СШ), Ляшкевіч Марат (СШ 1 г. Давыд-Гарадка), Беразоўская Яніна (СШ 2 г. Століна імя С.П. .Каплуна.
Мерапрыемства пачалося з цырымоніі ўскладання ў Мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой", прадоўжылася святочным шэсцем і ўрачыстай лінейкай у Парку культуры і адпачынку.
Скончылася праграма канцэртам і дыскатэкай у Дзяржаўнай установе фізічнай культуры і спорту "Бок па гульнявых відах спорту "Вікторыя" імя А.П. Мяшкова"