Паважаныя жыхары Столінскага раёна!
У Брэсцкай вобласці аб'яўлены павышаны ўзровень небяспекі з-за моцнага снегу ў многіх раёнах. Чакаюцца парывы ветра да 15-20 м/с. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, стыхія найбольш закране цэнтральныя і ўсходнія раёны Брэстчыны, у тым ліку і Столінскі раён. Прымаюцца ўсе неабходныя меры па забеспячэнні бесперабойнай работы ўстаноў і арганізацый ва ўмовах непагадзі. Мабілізаваны ўсе раённыя службы, у першую чаргу дарожнікі, камунальнікі, энергетыкі, РАНС, ДАІ. Адмысловая ўвага звернута на функцыянаванне ўстаноў адукацыі, аховы здароўя. Для забеспячэння нармальнага руху транспарту ў расчыстцы снега дарожныя і камунальныя службы працуюць без перапынкаў. Рэкамендуем строга выконваць правілы дарожнага руху, па магчымасці - адмовіцца ад прагулак і паездак на асабістых аўтамабілях, карыстацца грамадскім транспартам. Заклікаем усіх неабыякавых грамадзян аказаць пасільную дапамогу адзінокім і пажылым грамадзянам, якія самастойна не могуць справіцца з уборкай снега. Клопат аб іншых - гэта не проста словы, а рэальныя дзеянні, якія аб'ядноўваюць Сітуацыя знаходзіцца на пастаянным кантролі.
Старшыня Столінскага райвыканкама Аляксандр Пачко