Месца правядзення - арганізацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёнаў, гарадоў рэспублікі, раённыя, гарадскія аб'яднанні прафсаюзаў.
Любы ахвочы зможа бясплатна атрымаць кансультацыі прафсаюзных юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў, а таксама пры неабходнасці па жаданні грамадзяніна для вырашэння пытання могуць быць прыцягнуты пракуроры.
У Столінскім раёне прыём правядуць:
Гарадко Людміла Дзмітрыеўна -прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва
Снюк Галіна Анатольеўна старшы памочнік пракурора Столінскага раёна
Лабадзінская Таццяна Адамаўна - старшыня Столінскага раённага аб'яднання прафсаюзаў.
Месца правядзення прыёму:
філіял Столінскага райспажыўтаварыства «ГОРКААПТАРГ», г.Столін, пл.Камсамольская,6
Час: 11:00-13:00
Столінскае раённае аб'яднанне прафсаюзаў, г. Столін, вул. Савецкая, 69.
Час: 13:20-15:20
На прыём ажыццяўляецца папярэдні запіс: тэл. 8(0165)528261, email: stolin@fpb.by
Даведайцеся аб сваіх правах!